Вы тут

Утёна во Франции


Гэта кніга – працяг гісторыі пра цікаўную качачку Уцёну. Маленькая гераіня разам з бацькамі адправілася зімаваць на Блакітны бераг. І зноўку дапытлівая птушачка задае шмат пытанняў, бо хоча даведацца пра ўсё і адразу. Гэтым разам “ахвярамі” цікаўнасці Уцёны сталі яе новыя французскія знаёмыя – качкі Катрын і Сандрын. Ім давядзецца распавесці сяброўцы, ці ёсць нейкая сувязь паміж эльфамі і Эйфелевай башняй, чаму галоўная вуліца Парыжа Елісейскія палі – гэта зусім не палі і якія цікавосткі хаваюць ў сабе Луўр, каралеўская рэзідэнцыя і Дзіснэйлэнд. І няхай наша гераіня шмат што блытае і выдумляе, галоўнае, што яна імкнецца да новых ведаў.

“Утёна во Франции” – не сумная энцыклапедыя і не падручнік. Гэта дзесяць незвычайных гісторый, якія ў казачнай форме пазнаёмяць дзяцей з адной з самых незвычайных краін свету.

__________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.