Як і абяцалі, змяшчаем сёння пытанні трэцяга, заключнага тура віктарыны, прысвечанай нашаму першадрукару. Як і абяцалі, і ў ім пытанні не з лёгкіх, а некаторыя, можа, і самыя складаныя з усіх, што былі вам прапанаваныя. Тым не менш пры жаданні адказы можна адшукаць на ўсе. Тым самым пашырыць свае веды, якія, як вядома, за плячыма не насіць. А яшчэ пазмагацца за ўзнагароду — бясплатную адмысловую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы, якую яе спецыялісты зладзяць для тых удзельнікаў, якія дадуць найбольшую колькасць правільных адказаў. Вынікі, нагадваем, будуць падводзіцца па ўсіх трох турах, так што калі крыху памыліліся ў першых двух, не адчайвайцеся, у вас яшчэ ёсць усе шанцы быць сярод пераможцаў.
1. Адукацыйным цэнтрам якой рэспублікі быў горад Падуя, ва ўніверсітэце якога ў 1512 годзе Францыск Скарына атрымаў ступень доктара лекарскіх навук?
2. Біблія Скарыны — пяты па ліку надрукаваны пераклад Святога Пісання. На якіх чатырох жывых мовах Біблія была выдадзена да скарынаўскай?
3. Якімі знакамі Скарына нумараваў старонкі сваіх выданняў?
4. У якой з кніг Скарыны змешчана гэта гравюра?
5. Адзіную з кніг Бібліі Скарына выдаў двойчы. Якую?
6. У фільме «Я, Францыск Скарына» галоўную ролю — самога першадрукара — іграе Алег Янкоўскі. А каго ў тым жа фільме іграе яго старэйшы брат Расціслаў?
7. Хто аўтар кнігі пра Скарыну, якая пачынаецца з прысвячэння: «Усім маці кругу светлага паднябеснага, імёны якіх сёння людзям невядомыя, ды імёнамі сыноў якіх землі розных куткоў кругу паднябеснага славіцца не перастануць...»
8. Чыё імя да нядаўняга часу насіў праспект Францыска Скарыны ў Полацку?
9. Дзе ў Беларусі пастаянна экспануюцца арыгіналы Скарынавых выданняў?
10. Пытанне ад Нацыянальнай бібліятэкі. Хто быў другім пасля Францыска Скарыны друкаром у Вялікім Княстве Літоўскім?
Адказы дасылайце да 15 верасня на паштовы адрас рэдакцыі: вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, 220013, Мінск, з пазнакай «Скарыніяна», або на электронны адрас: skaryna@zvіazda.by [3].
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] http://skaryna@zvіazda.by
[4] http://zviazda.by/be/news/20170505/1494001304-zaprashaem-stac-udzelnikam-viktaryny-maya-skaryniyana
[5] http://zviazda.by/be/news/20170619/1497887297-adkazy-na-pytanni-pershaga-tura-viktaryny-maya-skaryniyana
[6] http://zviazda.by/be/news/20170619/1497887737-pytanni-drugoga-tura-viktaryny-maya-skaryniyana
[7] http://zviazda.by/be/news/20170804/1501862731-adkazy-na-pytanni-drugoga-tura-viktaryny-maya-skaryniyana
[8] https://zviazda.by/be/tags/500-goddze-belaruskaga-knigadrukavannya
[9] https://zviazda.by/be/tags/francysk-skaryna
[10] https://zviazda.by/be/tags/maya-skaryniyana