Вы тут

Пытаннi другога тура віктарыны «Мая Скарыніяна»


Пытаннi другога тура віктарыны «Мая Скарыніяна»

1. Вядома, што ў Вiльнi Скарына друкаваў свае кнiгi ў доме Якуба Бабiча. А хто быў гаспадар дома па родзе заняткаў?

  • Пробашчам касцёла
  • Кашталянам
  • Бурмiстрам
  • Ваяводам

2. У якой навучальнай установе змешчана гэта фрэска з выявай Францыска Скарыны?

  • У Кракаўскiм унiверсiтэце
  • У Падуанскiм унiверсiтэце
  • У Пражскiм унiверсiтэце
  • У Вiленскiм унiверсiтэце

3. Хто з беларускiх дзеячаў у 20-х гадах ХХ стагоддзя напiсаў пра Скарыну наступнае: «Ваганне памiж Захадам i Усходам i шчырая няпрыхiльнасць нi да аднаго, нi да другога з'яўляецца асноўнаю адзнакаю гiсторыi беларускага народу. Прыклад Скарыны, аб якiм да гэтай пары няведама, хто ён быў такi, цi каталiк, цi праваслаўны, i пэўна, што i той i другi разам, адбiвае гэтае з'явiшча беларускага духу ў iндывiдуальнасьцi, ў душы нашага першага iнтэлiгэнта».

  • Iгнат Абдзiраловiч
  • Усевалад Iгнатоўскi
  • Уладзiмiр Пiчэта
  • Язэп Воўк-Левановiч

4. Праз 350 гадоў пасля выдання, у 1867 годзе, пражскi «Псалтыр» Скарыны быў
куплены рускiм аматарам старадрукаў Хлудавым, i гэта дало падставу рускiм навукоўцам паглядзець на асобу Скарыны i яго дзейнасць з новай цiкавасцю. А дзе купiў Хлудаў такую рэдкую кнiгу?

  • У мешчанiна з Полацка
  • На Нiжагародскiм кiрмашы
  • У селянiна пад Вiльняй
  • На кнiжным развале ў Маскве

5. Адзiн з томiкаў Скарынавых кнiг, якiя захоўваюцца ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi, асаблiва цiкавы — адразу некалькi выданняў першадрукара сплецены ў адзiн пераплёт. Што гэта за выданне?

  • Пяцiкнiжжа Майсеева
  • Кнiгi прарокаў
  • Чацвераевангелле
  • Кнiга Царстваў

6. У якiм годзе ў Беларусi шырока адзначалi 400-годдзе беларускага кнiгадрукавання?

  • У 1922
  • У 1917
  • У 1925
  • У 1927

7. У якiм беларускiм горадзе вышэйшая навучальная ўстанова носiць iмя Францыска Скарыны?

  • У Полацку
  • У Гомелi
  • У Гродне
  • У Баранавiчах

8. На якой плошчы ў Полацку стаiць помнiк Францыску Скарыну?

  • Цэнтральнай
  • Карла Маркса
  • Ленiна
  • Францыска Скарыны

9. А дзе стаiць гэты помнiк?

  • У Празе
  • У Полацку
  • У Вiльнi
  • У Мiнску

10. Пытанне ад Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi.

Калi i дзе ўзнiкла другая пасля Скарынавай друкарня ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм?

Адказы на пытаннi другога тура прымаюцца да 22 лiпеня ўключна. Дасылайце iх на паштовы адрас рэдакцыi з пазнакай «Скарынiяна» або на е-mаil skаrуnа@zviаzdа.bу.


Пытанні і адказы першага тура віктарыны «Мая Скарыніяна».

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.