У старажытным горадзе над ракой Віхрой — Мсціславе — пастаўлена ажно два помнікі легендарнаму земляку, друкару Пятру Мсціслаўцу, які паклаў пачатак рускаму кнігадрукаванню праз паўвека пасля Скарыны.
Аднаму з помнікаў, старэйшаму, сёлета споўнілася 30 гадоў. Постаць летуценнага друкара як дыпломную работу зрабіў выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў, аддзялення скульптуры Мікалай МАЛІНОЎСКІ, які родам з гэтага гістарычнага цэнтра. Цяпер Мікалай Іванавіч жыве ў сваім родным горадзе, займаецца рэстаўрацыяй помнікаў архітэктуры, якіх тут шмат. Час ад часу аўтар прыходзіць да свайго Мсціслаўца. Тут і ўбачыў творцу фотакарэспандэнт «Звязды» Анатоль Кляшчук.
В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.
Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.
Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.