Вы здесь

Пачуццяў шчырыя радкі...


У межах праекта «Фарбы Берасцейшчыны» госці з Брэста наведалі Арэхаўскую школу Маларыцкага раёна. У складзе дэлегацыі — журналіст, паэт Георгій Тамашэвіч, знакаміты аграрый і грамадскі дзеяч Аляксей Скакун, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ паэтэса Любоў Красеўская, арганізатар творчай сустрэчы прафесар кафедры беларускай і рускай моў Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта Марыя Жыгалава і аўтар гэтых радкоў.


Старшакласнікі з увагай слухалі аповеды літаратараў пра жыццё і творчы лёс, задавалі вострыя пытанні, глядзелі відэапрэзентацыі, прысвечаныя дзейнасці пісьменніцкай суполкі, прыслухоўваліся да паэтычных радкоў... Георгій Тамашэвіч засяродзіў увагу на значнасці друкаванага слова і аздобіў сустрэчу рознатэматычнымі вершамі. Пра тое, як праца на роднай зямлі выхоўвае чалавека, распавёў Аляксей Скакун. Любоў Красеўская прадставіла кнігі, выдадзеныя ў Расіі і Польшчы. Марыя Жыгалава прааналізавала паэтычныя творы і зачытала ўрыўкі са сваіх навуковых прац.

Юныя ўдзельнікі імпрэзы пераканаліся, што пісьменнік — гэта перш-наперш знаўца чалавечай душы, нястомны рупліўца, які глядзіць глыбока ў мінулае і бачыць далей чым у заўтрашні дзень.

Літаратары падарылі школьнай бібліятэцы свае кнігі, калектыўныя зборнікі.

Напрыканцы старшакласнікі правялі для гасцей запамінальную экскурсію па Пушкінскім музеі, які быў створаны па ініцыятыве і намаганнямі Марыі Жыгалавай. Штогод музей папаўняецца новымі экспанатамі, мацуюцца творчыя сувязі з гарадамі і мястэчкамі, дзе цэняць рускага класіка. Атмасферу ўтульнасці і парадку ва ўстанове зберагае дырэктар гэтай школы Галіна Сахарчук.

Паездка ў глыбінку, дзе шануюць мастацкае слова і культурныя традыцыі, стала для пісьменнікаў аддзялення адметнай падзеяй. Запомніцца сустрэча і арэхаўцам за магчымасць пачуць жывое слова і акунуцца ў творчую атмасферу.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ

Выбор редакции

Общество

Индикатор женских проблем. Почему в декольте главное не красота, а здоровье?

Индикатор женских проблем. Почему в декольте главное не красота, а здоровье?

Часто непонятный «шарик» может быть, например, фиброаденомой.

Общество

Хормейстер Нина Ломанович: Можно выходить замуж, если жизнь женщины после этого улучшится

Хормейстер Нина Ломанович: Можно выходить замуж, если жизнь женщины после этого улучшится

Главному хормейстеру Большого театра 27 августа исполнилось 70 лет.