Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае на планавай аснове праводзіць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Чарговыя сустрэчы запланаваныя на 23—26 красавіка, паведамляе БелТА.
Так, 23 красавіка памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Віталь ВОЎК у 10.00 пачне прыём у Дубровенскім райвыканкаме. Таксама ў 10.00 прыём грамадзян у Любанскім райвыканкаме пачне памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар ЯЎСЕЕЎ.
24 красавіка з 9.00 у Мінскім гарвыканкаме грамадзян будзе прымаць памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінску Віталь ПРЫМА. У 11.00 начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Вольга ШПІЛЕЎСКАЯ сустрэнецца з грамадзянамі ў Рагачоўскім райвыканкаме. У 14.00 начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Дзмітрый БАРАБАНАЎ пачне прыём у адміністрацыі Заводскага раёна Мінска.
25 красавіка начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Андрэй МАЦЕЛЬСКІ з 10.00 будзе прымаць грамадзян у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска.
26 красавіка з 15.00 у Карэліцкім райвыканкаме будзе працаваць Ігар СЯКРЭТА, начальнік упраўлення знешняй палітыкі.
Совместные проекты ядерных технологий.
В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.