Вы здесь

На Палессі +36. Фотарэпартаж


Пачаўся сённяшні пакуль рэкордны гэтым летам па высокай тэмпературы дзень у так званай тураўскай зоне Палесся з 25 градусаў цяпла ў першыя ранішнія гадзіны. А прыпяцкія рыбакі ўжо паспяшаліся да надыходу спякоты выплыць на маторных лодках на ваду. Да сярэдзіны дня слупок тэрмометра хутка пераадолеў 30-градусную адзнаку. Асабліва нялёгка сёння дарожным рабочым, якія праводзілі планавы рамонт моста праз раку Ствіга недалёка ад яе ўпадзення ў Прыпяць. Каровы фермы ААТ «Тураўшчына» у вёсцы Хвоенск не спынялі вадапой. На самой жа рацэ ў гэты час атрымлівалі асалоду ад цёплай вады дзеці пад наглядам бацькоў. А ў цэнтры Турава амаль нікога не было, і толькі тэмпература набліжалася да адзнакі +36 градусаў па Цэльсію.


Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.