Вы здесь

Час для рашучых за­ха­даў


Бе­ла­русь па­він­на за­ха­ваць іні­цы­я­ты­ву ў вай­не су­праць нар­ко­ты­каў

«Час пры­маць ра­ды­каль­ныя ме­ры ў ба­раць­бе су­праць нар­ко­ты­каў у на­шым гра­мад­стве», — за­явіў учо­ра Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ў хо­дзе су­стрэ­чы са стар­шы­нёй Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та су­до­вых экс­пер­тыз Анд­рэ­ем Шве­дам.

Зда­ва­ла­ся б, Бе­ла­русь і так па­каз­вае ня­дрэн­ныя вы­ні­кі на гэ­тым на­прам­ку. У сту­дзе­ні быў пры­ня­ты «ма­ка­вы» дэ­крэт Прэ­зі­дэн­та, які зра­біў больш жорст­кі­мі пра­ві­лы аба­ра­чэн­ня на­сен­ня ма­ку — ра­ней асноў­най сы­ра­ві­ны для вы­ра­бу нар­ко­ты­каў у Бе­ла­ру­сі. Дзя­ку­ю­чы ўвя­дзен­ню да­ку­мен­та ў дзе­ян­не бы­ло рэа­лі­за­ва­на не­каль­кі рэ­корд­ных кан­фіс­ка­цый «бруд­най» сы­ра­ві­ны. У вы­ні­ку на фо­не пе­ра­кры­тых ка­на­лаў па­ступ­лен­ня ге­ра­і­ну і чыс­та­га опі­у­му до­ля апі­я­таў у струк­ту­ры нар­кас­па­жы­ван­ня ў Бе­ла­ру­сі зні­зі­ла­ся ў 10 ра­зоў (з 60-80% да 7%). У са­ка­ві­ку Мі­ніс­тэр­ству ўнут­ра­ных спраў су­мес­на з Мі­ніс­тэр­ствам ахо­вы зда­роўя і Ка­мі­тэ­там су­до­вых экс­пер­тыз уда­ло­ся па­поў­ніць спіс ана­ла­гаў нар­ка­тыч­ных срод­каў ад­ра­зу на 11 пунк­таў, за­бяс­пе­чыў­шы яго мак­сі­маль­ную ак­ту­аль­насць. Не­аб­ход­ныя дзе­ян­ні бы­лі пра­ве­дзе­ны ў мак­сі­маль­на сціс­лыя, на­коль­кі гэ­та да­зва­ляе за­ка­на­даў­ства, тэр­мі­ны — за 29 дзён. Гэ­та ўжо да­зво­лі­ла пра­ва­ахоў­ні­кам на­нес­ці не­каль­кі ма­гут­ных уда­раў па ганд­лі «ды­зай­нер­скі­мі» («ле­галь­ны­мі») нар­ко­ты­ка­мі. У блі­жэй­шы час мы мо­жам ча­каць яшчэ больш маш­таб­ных апе­ра­цый і кан­фіс­ка­цый.

Стра­тэ­гіч­ная іні­цы­я­ты­ва

Ад­нак вай­на з нар­ко­ты­ка­мі, як і ўся­кая ін­шая вай­на, прад'­яў­ляе вель­мі вы­со­кія па­тра­ба­ван­ні да здоль­нас­ці пра­ва­ахоў­ні­каў утрым­лі­ваць стра­тэ­гіч­ную іні­цы­я­ты­ву. Аша­лом­ле­ныя за­ка­на­даў­чы­мі на­ва­цы­я­мі нар­ка­ганд­ля­ры і нар­ка­выт­вор­цы, без­умоў­на, па­спра­бу­юць па­крыць свае стра­ты, увёў­шы ў аба­ра­чэн­не но­выя, яшчэ не за­ба­ро­не­ныя рэ­чы­вы. Спры­яль­ныя ўмо­вы для гэ­та­га ство­рыць чэм­пі­я­нат све­ту па ха­кеі, які прой­дзе ў Мін­ску ў маі: ад­ме­на ві­за­вых аб­ме­жа­ван­няў, на­плыў вя­лі­кай коль­кас­ці за­мож­ных ту­рыс­таў, якія шу­ка­юць за­баў, — усё гэ­та на ка­рот­кі пе­ры­яд зро­біць бе­ла­рус­кі нар­ка­ры­нак знач­на больш ёміс­тым і ў цэ­лым вель­мі пры­ваб­ным.

У та­кой сі­ту­а­цыі МУС, Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя і Дзярж­ка­мі­тэт су­до­вых экс­пер­тыз пра­па­на­ва­лі зра­біць на­ступ­ны крок у ба­раць­бе су­праць «ле­галь­най» нар­ка­ма­ніі: ства­рыць Між­ве­да­мас­ную ка­мі­сію па за­лі­чэн­ні хі­міч­ных рэ­чы­ваў да ана­ла­гаў нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў. Ка­мі­сія па­він­на ўклю­чаць прад­стаў­ні­коў трох ве­дам­стваў, якія пры вы­яў­лен­ні ў аба­ра­чэн­ні но­вых ПАР на пра­ця­гу 24-48 га­дзін у шчыль­ным уза­е­ма­дзе­ян­ні мо­гуць за­бяс­пе­чыць за­лі­чэн­не гэ­тых рэ­чы­ваў да лі­ку ана­ла­гаў нар­ка­тыч­ных срод­каў і та­кім чы­нам за­ба­ра­ніць іх рас­паў­сюдж­ван­не.

Кошт пы­тан­ня

На­коль­кі важ­ная гэ­тая роз­ні­ца — па­між 29 дня­мі, якія зай­мае па­паў­нен­не спі­са ця­пер, і 1-2 дня­мі пры но­вым па­рад­ку ра­бо­ты? Мяр­куй­це са­мі!

З 14 па 21 са­ка­ві­ка 2014 го­да ў Бе­ла­ру­сі бы­ло вы­яў­ле­на 140 зла­чын­стваў па лі­ніі нар­ка­кант­ро­лю. З іх 94 (68%) бы­лі звя­за­ны з ку­рыль­ны­мі су­ме­ся­мі.

Да­пус­цім, што пры з'яў­лен­ні но­вых, не­за­ба­ро­не­ных рэ­чы­ваў і пе­ра­хо­дзе на іх асноў­ных нар­ка­ганд­ля­роў но­вы нар­ко­тык хут­ка зой­ме не менш за па­ло­ву рын­ку. Гэ­та зна­чыць, за ча­ты­ры тыд­ні (28 дзён) мі­ні­мум па­ло­ва ўсіх нар­каз­ла­чын­стваў, звя­за­ных з ку­рыль­ны­мі су­ме­ся­мі, бу­дзе здзейс­не­на з но­вым рэ­чы­вам, а гэ­та 94/2х4=188 пра­ва­па­ру­шэн­няў, па якіх не­маг­чы­ма бу­дзе пры­няць ні­я­кіх эфек­тыў­ных мер про­ці­дзе­ян­ня. Та­кім чы­нам, як мі­ні­мум ты­ся­ча ча­ла­век атры­ма­юць сва­бод­ны до­ступ да но­вай атру­ты, асноў­ная ма­са ся­род іх — школь­ні­кі, на­ву­чэн­цы пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ных і ся­рэд­не-спе­цы­яль­ных на­ву­чаль­ных уста­ноў. Вы­нік: сот­ні згуб­ле­ных на­заўж­ды хлоп­чы­каў і дзяў­ча­так, дзя­сят­кі но­вых па­цы­ен­таў псі­ха­не­ўра­ла­гіч­ных дыс­пан­се­раў і, як мі­ні­мум, не­каль­кі за­гі­ну­лых.

Вось та­кая ня­ўмоль­ная ста­тыс­ты­ка.

Су­ве­рэн­нае дзе­ян­не ў агуль­ных ін­та­рэ­сах

У хо­дзе аб­мер­ка­ван­ня пы­тан­ня аб ства­рэн­ні Між­ве­да­мас­най ка­мі­сіі па за­лі­чэн­ні хі­міч­ных рэ­чы­ваў да ана­ла­гаў нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў некаторымі экспертамі была выказана думка, што ства­рэн­не ка­мі­сіі і па­ра­дак яе пра­цы су­пя­рэ­чаць дзей­на­му ў Мыт­ным са­ю­зе па­рад­ку вы­да­чы да­зво­лаў на ўвоз рэ­чы­ваў і ўклю­чэн­не іх у пе­ра­лік за­ба­ро­не­ных.

Ад­нак Па­гад­нен­не аб па­рад­ку ўвя­дзен­ня і пры­мя­нен­ня за­ха­даў, якія за­кра­на­юць знеш­ні ган­даль та­ва­ра­мі, на адзі­най мыт­най тэ­ры­то­рыі ў да­чы­нен­ні да трэ­ціх кра­ін, пра­ду­гледж­вае маг­чы­масць і па­ра­дак увя­дзен­ня мер, якія за­кра­на­юць знеш­ні ган­даль та­ва­ра­мі, у ад­на­ба­ко­вым па­рад­ку. У пры­ват­нас­ці, та­кія ме­ры («ча­со­выя ме­ры») мо­гуць уво­дзіц­ца ў мэ­тах за­бес­пя­чэн­ня аба­ро­ны і бяс­пе­кі, ахо­вы жыц­ця або зда­роўя гра­ма­дзян, за­бес­пя­чэн­ня за­ха­ван­ня гра­мад­скай ма­ра­лі і пра­ва­па­рад­ку. Больш за тое, уве­дзе­ныя на гэ­тых пад­ста­вах ме­ры на пра­ця­гу трох дзён мо­гуць і па­він­ны быць вы­не­се­ны на раз­гляд Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най ка­мі­сіі. Апош­няя па­він­на пры­няць ра­шэн­не аб увя­дзен­ні ад­па­вед­ных аб­ме­жа­валь­ных за­ха­даў на ўсёй тэ­ры­то­рыі Мыт­на­га са­ю­за на пра­ця­гу 30 дзён.

Ін­шы­мі сло­ва­мі, Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь у гэ­тым вы­пад­ку не толь­кі дзей­ні­чае ў ад­па­вед­нас­ці з ду­хам і лі­та­рай па­гад­нен­няў у рам­ках еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі, але і вы­кон­вае важ­ную ро­лю «ан­ты­нар­ка­тыч­най раз­вед­кі» бу­ду­ча­га Еў­ра­зій­ска­га са­ю­за. І гэ­тая ро­ля з'яў­ля­ец­ца цал­кам за­па­тра­ба­ва­най на­шы­мі парт­нё­ра­мі. Ужо сён­ня звяр­тан­не іх кам­пе­тэнт­ных ор­га­наў у бе­ла­рус­кае Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў па пы­тан­нях ква­лі­фі­ка­цыі но­вых псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў з'яў­ля­ец­ца звы­чай­най спра­вай.

Спра­ва за ма­лым — па­ла­жэн­ні аб Між­ве­да­мас­най ка­мі­сіі па за­лі­чэн­ні хі­міч­ных рэ­чы­ваў да ана­ла­гаў нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў па­він­ны быць уклю­ча­ны ў За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб нар­ка­тыч­ных срод­ках, псі­ха­троп­ных рэ­чы­вах, іх прэ­кур­со­рах і ана­ла­гах». Гэ­тую ідэю ўжо пад­тры­ма­лі і ўзгад­ні­лі ўсе кам­пе­тэнт­ныя ве­дам­ствы.

Ма­ні­то­рынг гра­мад­скай дум­кі ў ін­тэр­нэ­це па­каз­вае, што бе­ла­рус­кае гра­мад­ства так­са­ма са­спе­ла для больш жорст­кіх і ра­шу­чых дзе­ян­няў у гэ­тай сфе­ры.

Сваё па­зі­тыў­нае стаў­лен­не да іні­цы­я­ты­вы не­двух­сэн­соў­на аба­зна­чыў і кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Ця­пер на­ды­хо­дзіць чар­га на­ша­га пар­ла­мен­та стаць на аба­ро­ну бе­ла­рус­кіх дзя­цей і пад­лет­каў ад нар­ка­паг­ро­зы.

Юрый Ца­рык,

між­на­род­ны экс­перт
у га­лі­не ан­ты­нар­ка­тыч­най па­лі­ты­кі

Выбор редакции

Спорт

Яков Зенько: На льду даю волю эмоциям

Яков Зенько: На льду даю волю эмоциям

Он — один из немногих представителей белорусского фигурного катания на международной арене. 

Культура

Что общего между творчеством и «табуреткой»?

Что общего между творчеством и «табуреткой»?

Где можно освоить литературное мастерство? Как становятся писателями? 

Общество

Какие процедуры необходимы, чтобы родить здорового ребенка

Какие процедуры необходимы, чтобы родить здорового ребенка

Прежде всего биохимический скрининг, который выполняется на сроке от 10 с половиной до 13 с половиной недель беременности.