Нэлi Зігуля
Спектакль Магілёўскага драмтэатра адзначылі на фестывалі ў Ніжнявартаўску
Дакладней, аўтарскі спектакль Кацярыны Аверкавай «Без пудры» на VIII Міжнародным тэатральным фестывалі спектакляў малых формаў «Паўночныя сустрэчы» атрымаў аж дзве ўзнагароды. Саму пастаноўку журы ацаніла спецыяльным прызам «За гуманістычныя адносіны да жанчыны», а галоўнай гераіні Галіне Лабанок уручылі прыз глядацкіх сімпатый.
Крычаўскае прадпрыемства працуе па найноўшых тэхналогіях
Сёлета Крычаўскае СТАА «ЦСП БЗС» было адзначана дыпломамі рэспубліканскага конкурсу за найлепшыя дасягненні ў будаўнічай галіне «Будаўнічы алімп — 2025» у намінацыях «Найлепшы кіраўнік будаўнічай галіны. Вытворца будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый» і «Найлепшая арганізацыя будаўнічай галіны. Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый».
У Магілёўскім аблвыканкаме прааналізавалі работу па выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 1
Размова ішла пра стан выканальніцкай дысцыпліны на прадпрыемствах, бяспеку ў месцах масавага знаходжання людзей, пажарную і крымінагенную абстаноўку, сацыяльную абарону насельніцтва. У пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама прынялі ўдзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Сяргей Хмарук, іншыя адказныя асобы рэспубліканскіх органаў і ведамстваў.
Фермер з Бялыніцкага раёна памёр ад атручэння ядахімікатам
Як высветлілася падчас следства, 53-гадовы мужчына часткова адліў у пластыкавую бутэльку з-пад газаванага напою ядахімікат для апрацоўкі раслін, а потым пераблытаў бутэлькі і памылкова глынуў атруту.
«Залаты шлягер» у Магілёве набірае абароты і «раскрывае гармонію і веліч музыкі»
Апошні тыдзень кастрычніка праходзіць у Магілёве пад знакам міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер». 29 кастрычніка ў яго рамках у Лядовым палацы Магілёва выступіць з сольнікам народны артыст Расійскай Федэрацыі Алег Газманаў, а на сцэне Магілёўскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт італьянскага спевака і прадзюсара Рыкарда Фарэзі ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова Магілёўскай абласной філармоніі. Мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму музычнаму фестывалю, праходзяць таксама ў Бабруйску і Крычаве. Гэта не толькі канцэрты, але і выставы, кінапрагляды, спектаклі, сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы, творчыя майстэрні, дыскатэкі.
Грошы ад суботніка ў Магілёўскай вобласці часткова пойдуць на рамонт і абнаўленне мемарыяльнага комплексу ў Шклове
У Магілёве школьнікі дапамагаюць аднаўляць пашкоджаныя летнім ураганам насаджэнні
Ураган, які пранёсся над Магілёўшчынай летам, нарабіў бяды і ў самім абласным цэнтры.
Дэпутат Наталля Тарасенка расказала пра місію народнага выбранніка