Top.Mail.Ru
135

У Магілёве знойдзены новыя месцы пахавання ахвяр генацыду

Адно з іх устаноўлена зусім нядаўна пошукавікам Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру», камандзірам групы «Перамога» Сяргеем Каралёвым. Гэта чарговае пахаванне ў Казіміраўскім лесе, дзе падчас вайны праводзіліся масавыя расстрэлы мірных грамадзян. Велічыня новай ямы прыкладна пяць на два метры.


— У 2024—2025 гадах у гэтым лесе абласной пракуратурай сумесна з 52-м спецбатальёнам і намі ўжо адпрацаваны 10 падобных ям, — паведаміў кіраўнік клуба «Віккру» Мікалай Барысенка. 

— З іх падняты астанкі болей чым 700 ахвяр генацыду (практычна палова з іх — жанчыны). Сёлета, ужо пасля заканчэння сезона раскопак, Сяргей Каралёў на працягу некалькіх месяцаў знайшоў яшчэ 3 раней невядомыя пахаванні. Налета яны стануць месцамі для правядзення пошукавых работ. Разведкі між тым у гэтым лесе працягваюцца, балазе, надвор’е дазваляе.

На працягу сёлетняга пошукавага сезона ў Слаўгарадскім, Быхаўскім, Чавускім, Магілёўскім, Клімавіцкім, Асіповіцкім і Кіраўскім раёнах былі падняты астанкі 101 чырвонаармейца (у тым ліку 2 лётчыкаў), устаноўлена 9 імёнаў. Зараз ідзе напрацоўка інфармацыі для далейшых пошукаў на наступны год. 

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва пошукавага клуба «Віккру»

Чытайце таксама: На Магілёўшчыне ўстаноўлена 45 новых месцаў, звязаных з генацыдам беларускага народа

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю