Яўген Пуставой
Свой хлеб
Лета — час натхнення, узнёслых і амбіцыйных задач. Час ужо не дзяцінства, а юнацтва. Нібы тыя птушаняты, на крыло становіцца наша моладзь. І так кожны год, дзесяцігоддзі запар. Такі кругазварот у прыродзе — энергія жыцця, законы часу. Такі і сярод нас — людзей. Пакаленні за пакаленнямі набываюць веды, выходзяць у дарослае жыццё, робяць нашу краіну лепшай, прыгажэйшай, мацнейшай. А ўсё пачынаецца з авалодання прафесіяй. І насамрэч інтарэс моладзі да той або іншай спецыяльнасці — люстэрка развіцця грамадства. Адказ на пытанне «У якім напрамку рухаецца наша Беларусь?»
Подых дабрабыту
У Беларусі — жніво. Асаблівы, вельмі адказны час, бо хлеб — вяршыня доўгай працы, разуменне гэтага ў Беларусі не страцілі. Нават у заходнім свеце з яго схільнасцю да штучнага інтэлекту харчаванне становіцца атрыбутам якаснага жыцця. Кліматычныя катаклізмы і антыфермерская палітыка там толькі пагаршаюць сітуацыю. Няма былога багацця, а ежа ўвесь час даражэе. Таму навіны з палёў уплываюць на эканамічную сітуацыю ў любой краіне.
Справа для талакі
На бацькоўскім беразе
Работы ўсім хопіць
Памятаеце, калісьці ў нас слова «імпарт» вымаўлялі ледзь не з прыдыханнем. А сёння беларусы пабудавалі паўнаважкую эканоміку экспарту. Нашы брэнды і кампетэнцыі неабходныя ў розных кутках свету. А нам патрэбны працоўныя рэсурсы. Гэта яшчэ і сучасная прыкмета новага тэхналагічнага ўкладу.
Падмурак людскасці
Прага да жыцця
Дрэнна чалавеку быць аднаму. У простых словах — абсалютная ісціна. Сям’я — гэта аснова сацыялізацыі. І чым больш дзяцей за адным сталом, тым больш яны адаптаваныя да грамадскага жыцця. Шматдзетныя сям’і — найлепшыя лекі ад «вірусаў» сучаснасці: інфантылізму і эгацэнтрызму, абыякавасці да жыцця.
Код пераможцаў
Час росквіту
Хараство. Вясна. Не тое што птушкі спяваюць — душа шчабеча. Прырода, ды і людзі прыбраліся да Вялікадня. Наперадзе — новы подых жыццесцвярджальнага імпэту. І так кожны год.
Каб людзьмi звацца
У мяне было шчаслiвае дзяцiнства. I справа не ў цукерках, цацках (нават не ва ўнiкальнай па тых часах прыстаўцы «дэндзi»). Матуля зрабiла ўсё магчымае, каб у маiм дзяцiнстве было тое, чаго не хапала ў пакалення дзяцей франтавiкоў. А вось пакаленне франтавiкоў зрабiла ўсё, каб увогуле ў нашых пакаленняў было не тое што дзяцiнства, а нават магчымасць нарадзiцца.