Яўген Пуставой
Эфект Лукашэнкі
Наш Прэзідэнт пастаянна ў сусветным парадку дня. Замежныя медыя заўжды трымаюць у полі зроку Аляксандра Лукашэнку. Узяць у яго інтэрв'ю — заўсёды поспех. У Палац Незалежнасці Рык Санчэс паехаў не толькі за мільённымі праглядамі. Галоўная задача вядомага журналіста — адкрыць асобу беларускага Прэзідэнта.
Каб людзьмі звацца
Пакуль рвуцца бомбы, мы прымаем даверчыя граматы. Час дыпламатыі. Якая краіна — такі плён. Нашу зямлю засявалі попелам разбураных нашых жа гарадоў і вёсак. А на гэтай глебе вырасла праз пакуты наша права людзьмі звацца, а потым ужо велікадушнасць пераможцаў міжнароднай міралюбнасці.
Усё ў нашых руках
Саюз людзей і для людзей
Кажуць, 30 гадоў — бадай самы прадукцыйны ўзрост для чалавека: і здароўе, і вопыт, і жаданне — ёсць усё. Тое ж і для міждзяржаўных стасункаў. Сёння саюзу Беларусі і Расіі 30 гадоў. Гэта па дакументах, дамоўленасцях — трыццаць. А так саюзу народаў — многія стагоддзі.
Дзеля нашай Беларусі
25 сакавіка асаблівы ўрачысты дзень. Роўна год таму ўсенародна абраны Прэзідэнт прынёс клятву на вернасць Беларусі і народу. Гэта не проста цырыманіял ці пратакол — гэта сімвалізм народаўладдзя.
Дыктатура парадку
Цана міру
Зала для ўручэння ўрачыстых узнагарод Палаца Незалежнасці ад багацця пагонаў нагадвае зорнае неба. Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл нашай дзяржавы — адно з галоўных свят краіны. Павага да мундзіра — адна з асноў палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. А было ж такое, што мундзір з пагонамі паспрабавалі замызгаць дэвальвацыяй Перамогі, мужчынскага стрыжня, ператварыць усё гэта ў перажытак. І толькі нязломны мужчынскі характар Першага дазволіў захаваць сапраўдную Беларусь.
Усе мы на перадавой
Кажуць, сонца ў лютым свеціць, але не грэе. Хаця... Белая коўдра становіцца танчэйшай, а на галінках дрэў усё заўважней мітусяцца птушкі. Хутка вясна. А вось калі знашай зямлі спаўзе снег, адразу ўсё будзе відаць: дзе — па-гаспадарску, дзе — неахайна, дзе — смецце. Снег, вядома, «драпіруе» хібы, але не на заўсёды. Вось і Прэзідэнт, мабыць, час ад часу «здзірае» тое своеасаблівае «покрыва». Лічбы, паказчыкі — а што пад імі?
Трымаць порах сухім
З сярэдзіны студзеня па ініцыятыве Галоўнакамандуючага праводзіцца праверка Узброеных Сіл. І па лініі Мінабароны праходзіць яшчэ адна інспекцыя. Карацей, усе злучэнні ў страі.