«Усе ўстановы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі да пачатку навучальнага года будуць укамплектаваны педагагічнымі кадрамі. Пытання з недахопам педагогаў у дашкольных установах не стаіць. У новым навучальным годзе па ўсёй краіне будзе функцыянаваць 3817 устаноў дашкольнай адукацыі. Яны прымуць 424,6 тысячы выхаванцаў. Дашкольную адукацыю атрымліваюць 95,9% дзяцей ва ўзросце 3—6 гадоў, ва ўзросце 1—6 гадоў — 75,5%. Усе дзеці 5-гадовага ўзросту будуць ахоплены падрыхтоўкай да навучання ў школе. Сёлета сістэма дашкольнай адукацыі чакае папаўнення 16 новымі садкамі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert