«Мяняецца вельмі многае ў заканадаўстве па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў, змяняецца асноўны прынцып правядзення масавых мерапрыемстваў. У Беларусі ўводзіцца прынцып, які адпавядае агульнасусветнай практыцы, — гэта прыняцце паведамляльнага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у пастаянных месцах, якія вызначаны для гэтага мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Гэта значыць любая арганізацыя, чалавек можа прыйсці, заявіць пра сваё жаданне правесці масавае мерапрыемства ва ўстаноўленым месцы, і на гэта згода ўлад не патрабуецца. Калі правядзенне масавага мерапрыемства запланавана ў неўстаноўленым месцы, у такім выпадку неабходна будзе атрыманне згоды мясцовых улад».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-shunevich