«Забеспячэнне ўласнымі лекамі — важнае пытанне нацыянальнай бяспекі. Прычым гэта ў адзін дзень не робіцца, неабходны адпаведная школа, кадры, вытворчая база. Прыярытэту ўласнай лекавай вытворчасці ў краіне ўдзяляецца павышаная ўвага. У прыватнасці, на новым беларуска-індыйскім фармпрадпрыемстве, якое ствараецца ў Скідзелі, мы плануем наладзіць выпуск прэпаратаў, звязаных з транспланталогіяй, барацьбой з ВІЧ. Раней падобныя лекі завозіліся з-за мяжы, мы ж імкнёмся да імпартазамяшчэння. Прэпараты плануецца пастаўляць на тэрыторыю ўсяго Мытнага саюза. Чакаецца, што іх кошт у параўнанні з імпартнымі аналагамі будзе ніжэйшы».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert