«Беларусь як транзітная дзяржава з адной з самых рэнтабельных і зручных у Еўропе лагістыкай лепш за ўсё відаць менавіта праз прызму мытных органаў. Таму няўхільны і штогадовы рост паказчыкаў транзіту — самая лепшая ацэнка работы мытнага ведамства. Увоз транзітных тавараў за 8 месяцаў 2019 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га вырас на 7,9 % і склаў 11,4 мільёна тон. За студзень—жнівень 2019 года назіраецца чарговы рост грузавых транспартных сродкаў, якія прайшлі праз мытную граніцу. Колькасць тавараў, аформленых нашымі мытнікамі, таксама з году ў год павялічваецца — за 8 месяцаў гэтага года праз граніцу перамешчана на 733 тысячы тон тавараў больш, чым за аналагічны перыяд летась».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-syanko
[4] https://zviazda.by/be/tags/starshynya-dzyarzhaunaga-mytnaga-kamiteta