Віктар КАРАНКЕВІЧ, міністр энергетыкі:
«Будучая пяцігодка стане для нас пяцігодкай мадэрнізацыі электрасеткавай інфраструктуры. Плануецца практычна ўдвая павялічыць аб'ёмы рэканструкцыі электрасетак. Калі цяпер мы штогод рэканструюем блізу 1500—1700 км ліній электраперадач, то да 2022/2023 года неабходна выйсці на 2700 км. Гэта дазволіць пашырыць магчымасці для падключэння жыллёвага фонду да электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння, а таксама істотна павысіць надзейнасць электрасеткавай інфраструктуры».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert