«За апошнія гады ў нашай краіне ўстаноўлена больш за 170 тысяч кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў у шматкватэрным жыллёвым фондзе. Мы таксама робім упор на развіццё асобнага збору ў прыватным сектары. Толькі за апошні год за кошт сродкаў ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» больш чым у 40 раёнах Беларусі атрымана больш за 350 тысяч кантэйнераў для прыватнага сектара. Гэта значыць, мы пашыраем геаграфію, робім гэтую сістэму больш зручнай і даступнай для ўсяго насельніцтва краіны. Як вынік, мы чакаем рост збору другасных матрэсурсаў па выніках года прыкладна на 2,5 %, у тым ліку адходаў пластыку».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert