Мікалай Кушнароў, дырэктар Дэпартамента прамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі:
«На дадзены момант ужо падпісаны шэраг пагадненняў і мемарандумаў аб узаемадзеянні ў сферы стварэння сумесных вытворчасцяў вакцыны Расіі з Беларуссю і Казахстанам, наладжаны трансфер адпаведных тэхналогій. Расія ўжо наладзіла выпуск уласных вакцын. Чакаецца, што ў гэтым квартале вытворчасць вакцыны ад каранавіруса пачнецца ў Беларусі. Таксама Расійскі фонд прамых інвестыцый сумесна з казахстанскім бокам у цяперашні момант прапрацоўвае пытанне стварэння новага сумеснага прадпрыемства па вытворчасці вакцын у Карагандзе. Акрамя таго, прамысловым блокам камісіі і РФПІ актыўна абмяркоўваецца пытанне аб уцягванні ў развіццё сумесных вытворчасцяў фармвытворцаў Арменіі і Кыргызстана.
Аб тэрмінах і формах супрацоўніцтва пакуль казаць рана — у найбліжэйшы час яшчэ трэба правесці шэраг нарад для ўдакладнення дэталяў. Аднак усе бакі разумеюць важнасць аператыўнага вырашэння гэтай задачы, таму можна быць упэўненымі, што неўзабаве ўсе пытанні будуць узгоднены».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert