«Нам неабходна ўзяць актыўны ўдзел у вызначэнні даты Дня народнага адзінства. Гэта вельмі важна, таму што гэты дзень датычыцца ўсіх грамадзян. Устанаўленне такога дня паспрыяе, з аднаго боку, захаванню аб'ектыўнай гістарычнай памяці аб знакавых падзеях у жыцці нашага народа і дзяржавы. З іншага боку, гэта неабходна ў сучасных умовах інфармацыйнай гібрыднай вайны, калі спрабуюць фальсіфікаваць і сказіць гістарычныя падзеі. І ў першую чаргу спробам фальсіфікацыі падвяргаюцца якраз падзеі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны, якія мелі велізарнае значэнне для беларускага народа. Я лічу, што ў нас ёсць усе неабходныя гістарычныя, навуковыя абгрунтаванні для таго, каб устанавіць Дзень народнага адзінства ў нашай краіне».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert