Валерый БЕЛЬСКІ, памочнік Прэзідэнта па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы:
«Тыя задачы, якія пастаўлены праектам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, вельмі шырокія. І адна з іх — рэалізацыя творчага патэнцыялу, цыклічнасць і паглыбленне адукацыйнага працэсу. У нас для гэтага ёсць уся неабходная база, высокакваліфікаваныя выкладчыкі — мы ўжо шмат зрабілі, але наперадзе яшчэ чакае вялікая работа. У нашай краіне ёсць усе неабходныя рэзервы для развіцця запатрабаванай і сучаснай адукацыі. Мы ствараем машыны і розную тэхніку, развіваем медыцыну і фармацэўтыку, у нас працуе атамная станцыя, якую абслугоўваюць галоўным чынам нашы суайчыннікі, — без належнай падрыхтоўкі і ведаў гэта ўсё было б немагчыма. У нас адукаваныя, мэтанакіраваныя дзеці, якія ўвесь час развіваюцца. І я ўпэўнены, што нас чакае паспяховая будучыня ва ўсіх сферах».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert