«Нацыянальная культура — адзін з тых краевугольных камянёў, на якіх узведзены будынак беларускай дзяржаўнасці. Як адзначыў у адным са сваіх выступленняў кіраўнік дзяржавы, без апоры на высокую культуру мы не зможам выхаваць грамадзяніна-патрыёта, руплівага працаўніка, клапатлівага сем'яніна, асобу творчую і духоўна багатую. Зберажэнне і папулярызацыя нацыянальнай культурнай спадчыны, стварэнне твораў мастацтва, якія ўмацоўваюць у людзях гонар за Беларусь, захаванне гістарычнай праўды сродкамі музейнай і бібліятэчнай дзейнасці, выхаванне таленавітай моладзі ў духу патрыятызму сталі прыярытэтамі культурнай палітыкі Беларусі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert