У І квартале 2021 года службай занятасці аказана садзейнічанне ў перасяленні на новае месца жыхарства і работы 22 сем'ям беспрацоўных.
У складзе пераселеных сем'яў — 45 чалавек, з іх 27 у працаздольным узросце. Сярэдні ўзрост перасяленцаў — 37 гадоў.
Беспрацоўным, якія пераязджаюць на новае месца жыхарства і працы выплачваюць сродкі ў памеры сяміразовай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму. Таксама людзям пакрываюць выдаткі на праезд, перавоз маёмасці, дадатковыя асабістыя выдаткі (сутачныя) за час знаходжання ў дарозе.
Таксама выплачваюць грашовыя сродкі ў памеры двухразовай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму пры перасяленні беспрацоўных з гарадоў на новае месца жыхарства і работы ў малыя, сярэднія гарадскія паселішчы, у сельскую мясцовасць, а таксама ў гарады-спадарожнікі.
У асноўным перасяленне ажыццяўлялася ў межах адной вобласці — 86,3 %, пераважна ў сельскую мясцовасць — 95,5 %. Пры гэтым дзве сям'і перасяліліся ў сельскую мясцовасць з буйных гарадоў.
З вакансіямі, якія прадугледжваюць жыллё, можна азнаёміцца ў агульнарэспубліканскім банку вакансій.
Наталля ТАЛІВІНСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-talivinskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/natallya-talivinskaya-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/natallya-talivinskaya-2
[5] https://zviazda.by/be/tags/bespracounyya