Міхаіл ОРДА, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі:
«Пытанне кошту лекаў мы ўзнялі перад сацыяльнымі партнёрамі ў студзені. Тады мы зафіксавалі досыць істотны рост, па асобных пазіцыях — больш
за 10 %. Усе гэтыя пытанні аператыўна абмеркавалі з Міністэрствам аховы здароўя. Дамовіліся, як будзем узаемадзейнічаць і па абмене інфармацыяй, і па сумеснай рабоце для ўдасканалення заканадаўства аб цэнаўтварэнні на лекі. Пэўныя падыходы тут трэба мяняць. Наш аналіз паказаў, што па некаторых пазіцыях лекаў аднаго і таго ж наймення і вытворцы ў нашай краіне цэны аказаліся істотна вышэйшымі, чым ва Украіне, Казахстане, Расіі. Пытанне тут менавіта ў заканадаўчых падыходах».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert