Аляксандр Чарвякоў, міністр эканомікі:
«Сёння мы можам з упэўненасцю казаць, што прадпрымальніцтва ў Беларусі адбылося. Малы і сярэдні бізнес уносяць сур'ёзны, істотны ўклад у развіццё эканомікі краіны. Гэта апора для нашай дзяржавы. Гэта амаль 32 % эканамічна занятых людзей — значная эканамічная сіла для развіцця нашай краіны. 35 % падаткаў — гэта таксама прадпрымальнікі, 30 % валавой дабаўленай вартасці, 31 % экспарту тавараў і 40 % экспарту паслуг. Таму нам ёсць чым ганарыцца, ёсць вынік, і мы вас будзем падтрымліваць, у першую чаргу вытворчы бізнес. Міністэрства эканомікі ў гэтым кірунку актыўна працуе».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert