Усерасійская дзяржаўная бібліятэка замежнай літаратуры імя М. І. Рудаміно (Масква, вул. Ніколалаямская, д.1) у межах 34-га Маскоўскага міжнароднага кніжнага кірмашу прыняла дэлегацыю ад Рэспублікі Беларусь.
На сустрэчы з кіраўніцтвам славутай асветніцкай установы, заснаванай у 1922 годзе, ішла размова пра наладжванне стасункаў з пісьменнікамі і кнігавыдаўцамі Беларусі. У бібліятэцы праводзіцца мноства мерапрыемстваў, у час якіх прэзентуюцца навінкі кнігавыдання. Сюды з вялікай ахвотай ідуць амбасадары розных краін, якія працуюць у Маскве, даследчыкі, якія вывучаюць літаратуры розных краін.
У бібліятэцы працуе Цэнтр славянскіх літаратур, у якім ёсць і збор беларускіх кніг. А ў час гэтай сустрэчы госці з Мінска падаравалі некалькі асобнікаў кітайскага выпуска часопіса «Беларусь» з публікацыяй урыўка з аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» у перакладзе на кітайскую мову. Перакладчык — Сунь Фаньці. Гаспадары зазначылі, што бібліятэка імя М.І. Рудаміно праз усю сваю гісторыю якраз і спрыяе паяднанню культур, літаратур, розных моў і народаў.
Спадзяюся, што гэта не апошняя сяброўская сустрэча беларусаў і расіян у сценах славутай бібліятэкі, — зазначыў старшыня ФНКА «Беларусы Расіі» Сяргей Кандыбовіч, які таксама прыняў удзел у імпрэзе. — У нас ёсць усе падставы зрабіць болей шырокімі стасункі паміж кніжнікамі Беларусі і Расіі.
Раман СЭРВАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/raman-servach
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/userasiyskaya-bibliyateka-zamezhnay-litaratury-imya-m-i-rudamino
[4] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[5] https://zviazda.by/be/tags/34-y-maskouski-mizhnarodny-knizhny-kirmash
[6] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-karatkevich
[7] https://zviazda.by/be/tags/dzikae-palyavanne-karalya-staha
[8] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kandybovich
[9] https://zviazda.by/be/tags/sun-fanci
[10] https://zviazda.by/be/tags/fnka-belarusy-rasii