Гісторыя невялікіх Бешанковічаў цікавая і, можна сказаць, вялікая. Пра гэта ведае і красамоўна распавядае мясцовы жыхар Станіслаў Леоненка. Па адукацыі ён настаўнік матэматыкі, але цікавасць да гістарычных падзей, археалогіі, архітэктуры і рэгілііі вывела яго на іншую сцяжыну — краязнаўства. Яго займаюць і знакавыя асобы, якія ў свой час жылі тут, альбо прыпыняліся, і сярэднявечныя майстры, і старажытны побыт рачнога дзвінскага порта. Навуковы падыход да гістарычнай тэмы і матэматычная дакладнасць падзей і артэфактаў зрабіла Станіслава сапраўдным прафесіяналам-гідам, да яго часта звяртаюцца, каб правесці ён часта праводзіць экскурсію, яму звоняць і раяцца навукоўцы з Акадэміі навук. Цягам двух гадоў Станіслаў працуе навуковым супрацоўнікам у раёным гісторыка-краязнаўчым музеі. Па-ранейшаму, яго любімае месца ў горадзе — бераг Дзвіны, пантонны мост, Задзвінне — шмат значных і лёсавызначальных падзей адбылося на бешанковіцкіх берагах.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya