Яўген Хмяльніцкі і Мікалай Захаранка — механізатары аднаго з найлепшых на Аршаншчыне сельскагаспарчага прадпрыемства «Ларынаўка». Ад прафесіяналізму і старання хлебаробаў у шмат чым залежыць і поспех гаспадаркі. Гэтымі днямі Яўген засявае палеткі азімымі збожжавымі і рапсам, Мікалай, скончыўшы жніво, на якім ён быў камбайнерам, скірдуе цюкаваную салому. Скончыўшы работу на гэтых участках, Мікалай і Яўген пяройдуць на нарыхтоўку спелай кукурузы.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya