Пастаноўку пра падпольную арганізацыю «Маладая гвардыя», паводле аднайменнага рамана, прадставілі напрыканцы красавіка на сцэне тэатральнай залы акадэміі. Раман Аляксандра Фадзеева, які апісаў падзеі 1942–1943 гадоў, даволі вялікі, а спектакль — гэта адна дзея без перапынку (амаль дзве гадзіны). Вядома, што для інсцэніроўкі варта было выбіраць, на чым сканцэнтраваць увагу, каб гледачам (а іх трэба мець на ўвазе заўсёды, у тым ліку і пры рабоце студэнтаў, інакш як ім вучыцца кантакту з публікай?) была зразумелая сутнасць аповеду. А калі гледачы яшчэ і маладыя, то іх трэба паглыбіць у гісторыю, даць адчуванне колішняй рэальнасці, якая змяніла (ці наогул спыніла) жыццё шмат каго з маладых хлопцаў і дзяўчат. Таму назва спектакля імкнецца заінтрыгаваць, нібыта «ўцягнуць» у мінулае: «Маладая гвардыя. Партал».
Нядаўна ў Мінску прайшла прэм’ера спектакля «Салон прыгажосці, або Пра што гавораць жанчыны». Камерны драматычны тэатр паказаў пастаноўку па п’есе расійскага драматурга Аляксея Шчаглова ў рамках праекта «Тэатральныя серады ў Доме Масквы».
На ролю Джуліі ў спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Альпійская балада» Юлію Лазоўскую запрасілі, калі яна яшчэ вучылася ў Акадэміі мастацтваў. Па словах рэжысёра-пастаноўшчыка Святланы Навуменкі, у дзяўчыны яна ўбачыла той стрыжань, які дапамог зрабіць пераканаўчым вобраз італьянскай партызанкі. Аб рабоце над роллю, вайне і каханні пагаварылі з актрысай РТБД Юліяй Лазоўскай.
У дзень прэм’еры ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры зала была запоўненая. Што, уласна, і чакалася: у афішы значылася пастаноўка «Каханне і галубы» паводле п’есы Уладзіміра Гуркіна. Цікавасць да спектакля выклікаецца адразу, зыходзячы з яго назвы, бо народ ведае яе дзякуючы фільму Уладзіміра Мяншова, які ў сярэдзіне 1980-х гадоў стаў адной з найбольш упадабаных савецкіх кінакарцін. Але аўтар ствараў усё ж п’есу для тэатра (яна спачатку была пастаўлена ў славутым «Современнике»). Здавалася, што фільм перакрые магчымыя далейшыя сцэнічныя пастаноўкі. Але, як бачым, не, і праз час п’есу таксама ставяць. І ёсць нават адмысловая інтрыга, скіраваная на тых, хто бачыў кінакарціну: а як гэтая гісторыя можа выглядаць на тэатральнай сцэне? Навошта трэба было браць яе да пастаноўкі? Паспрабуем знайсці адказы.
Заслужаны артыст Беларусі, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Андрэй Душачкін служыць тэатру ўсё жыццё. Ён нарадзіўся ў акцёрскай сям’і, аднак на сцэне, у кіно і ў літаратурнай творчасці ўсяго дасягнуў самастойна дзякуючы ўпартасці, сумленнасці і сіле духу. Андрэй Андрэевіч прызнаўся, што не выносіць ілжывасці і заўсёды жыве па сумленні. Ён таксама распавёў, чаму да гэтага часу так і не напісаў таго самага верша і за што ўдзячны бацькам. Аднак інтэрв’ю мы пачалі з пытання: няўжо не бачыў сябе з дзяцінства больш нідзе, як на сцэне?
Тэатральны тыдзень праляцеў як адно імгненне. Адыграны спектаклі, названы найлепшыя пастаноўкі, размеркаваны «залатыя маскі». Але засталося шмат эмоцый і ўражанняў ад новых знаёмстваў і сустрэч з добрымі старымі сябрамі. І іх хопіць да чарговага тэатральнага свята, калі зноў ва ўтульных сценах Магілёўскага абласнога драмтэатра збяруцца яго ўдзельнікі і прыхільнікі, быццам і не было ніякай паўзы.
Па сутнасці, яна толькі ўмоўная, бо як толькі завяршаецца адзін фестываль, адразу ж пачынаецца работа над наступным. Мы ж разам з удзельнікамі сёлетняга форуму ўспомнім найбольш яркія яго моманты.
У гасцёўні Уладіслава Галубка дэманструецца праект, прысвечаны 105-годдзю з дня адкрыцця ў Мінску Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Выстаўка «Беларускі дзяржаўны тэатр. Пачатак: драматургія, сцэнаграфія, трупа» прапаноўвае ўнікальную магчымасць вярнуцца на стагоддзе назад і далучыцца да стварэння вялікай установы.
Усё пачалося ўрачыста. Плошча перад тэатрам на хвілінку замерла і хутка запоўнілася да краёў літаратурнымі персанажамі, хадулістамі, мімамі, дамамі з кветкамі, галантнымі кавалерамі ў капелюшах. Усё гэта закруцілася, забурліла і панеслася ў нейкай імклівай дынамічнай віхуры, уцягваючы кожнага, хто сустрэўся на шляху. Пасажыры грамадскага транспарту, якім пашчасціла праязджаць міма, прыпалі да вокнаў, уражаныя мінакі ў здзіўленні запаволілі крок, турысты схапіліся за тэлефоны і пачалі здымаць... Хутка ўсе, хто карыстаецца мабільнікамі, а людзей сёння без гэтага гаджэта наогул няма, ведалі з дакладнасцю да секунды: час «Ч» настаў, у Магілёў завітаў таямнічы, загадкавы, неўтаймаваны «М.@rt. кантакт».
Зразумела, тэатрам трэба павялічваць свае прыбыткі. Так, можна павышаць цэны на квіткі, але бясконца гэта рабіць не атрымаецца. Вось і думаюць кіраўнікі, як існаваць у новых умовах фінансавання, калі з 2025 года дзяржава з бюджэту будзе пакрываць 50 працэнтаў выдаткаў, а астатняе давядзецца зарабіць самім. Складана, але можна, паказвае прыклад Вялікі тэатр Беларусі, які набліжаецца да патрэбных лічбаў. На сустрэчы з журналістамі Кацярына Дулава гаварыла аб тым, як удалося дабіцца высокіх паказчыкаў па наведвальнасці. У прыватнасці, па выніках работы ў 2024 годзе сярэдняя наведвальнасць у Вялікім склала 65 працэнтаў, гэта добрая лічба для тэатра на 1100 месцаў. Але ў студзені і лютым 2025 года ўжо ўдалося дабіцца наведвальнасці больш за 95 працэнтаў. Па сутнасці, кожны спектакль праходзіць з поўнай залай. Але за гэтым стаіць вялізная праца — як арганізацыйная, так і творчая. Пра тое, чым збіраюцца прыцягваць гледачоў у другім паўгоддзі бягучага сезона, расказала Кацярына Дулава:
Больш за 25 гадоў творчага жыцця артыст Вадзім Асвяцінскі прысвяціў служэнню Коласаўскаму тэатру. За гэты час ім сыграна больш за 60 роляў самага рознага кшталту — вострахарактарных, камедыйных, драматычных. Сярод найбольш значных работ мінулых гадоў — Валодзька ў трагікамедыі «Трыбунал» А. Макаёнка, граф Рэтланд у гістарачнай хроніцы «Генры VI» У. Шэкспіра, Франсуа ў дэтэктыве «Загадка дома Вярнье» А. Крысці, гарадскі прарок Ільюк з інсцэніроўкі рамана У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць казачныя персанажы — Алесь з «Купальскай ночы» Ю. Куліка, Певень з «Кошчынага дома» С. Маршака, Воўк з «Вядзьмаркі і Дыназаўрыка» А. Якімовіча, Жук-Рагач з «Казявачкі» Т. Уфімцавай…
15 лютага Вадзім Асвяцінскі адсвяткаваў 65-годдзе. З гэтай нагоды сустрэліся з артыстам.