Хто такі Сяргей Фядотаў, аматарам тэатра тлумачыць не трэба. Рэжысёр і стваральнік першага містычнага тэатра «У Моста» з Пермі вядомы нашаму гледачу ў тым ліку і беларускімі пастаноўкамі. Гэта спектакль «Камедыя» Уладзіміра Рудава, які ён паставіў са сваім калектывам, «Махляры», які расійскі рэжысёр увасобіў у жыццё на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, нарэшце, спектакль «Жаніцьба», з якім трыумфальна выступае заслужаны калектыў Магілёўскага абласнога драмтэатра.