Запіс на рэзервовае ЦТ вядзецца ў шасці пунктах сталіцы і абласных цэнтраў — у Белдзяржуніверсітэце, Беларуска-расійскім універсітэце ў Магілёве, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Сухога, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы і Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў падкрэслілі, што абітурыенты павінны асабіста прыйсці ў пункт тэсціравання, каб атрымаць пропуск і дакументальна пацвердзіць, што прычына адсутнасці на ЦТ у асноўныя дні была важкай. У абавязковым парадку пры сабе трэба мець дакумент (копію), які сведчыць асобу.
Тэст па ўсіх прадметах будзе праходзіць 19 чэрвеня, па астатніх прадметах са спіса ЦТ (акрамя рускай і беларускай моў) —21 чэрвеня, а 23 чэрвеня — па дзяржаўных мовах.
Алена ВІНАГРАДАВА
Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА