Top.Mail.Ru




0

Сталі вядомыя папярэднія вынікі прыёму дакументаў

21.07.2025 | 14:00
У топе — рэгіянальныя ВНУ

Першыя даныя ўступнай кампаніі сведчаць, што расце папулярнасць і прэстыж рэгіянальных універсітэтаў. У Мінадукацыі агучылі наступныя лічбы: пры плане прыёму на бюджэт у 14,7 тысячы месцаў дакументы падалі 20,1 тысячы абітурыентаў.

У цэлым па краіне на 31,8 тысячы бюджэтных месцаў падалі дакументы 46,1 тысячы абітурыентаў. Да гэтага часу, па інфармацыі адукацыйнага ведамства, было залічана 5,7 тысячы мэтавікоў і 0,5 тысячы пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд, выпускнікоў профільных класаў і іншых. На трэць больш, чым у мінулым годзе — каля 40 % ад агульнай колькасці бюджэтных месцаў занялі абітурыенты, якія паступалі на навучанне па дагаворах мэтавай падрыхтоўкі —391 чалавек.

Нялёгкая «бітва», па словах спецыялістаў Міністэрства адукацыі, чакае тых, хто падаў дакументы на такія спецыяльнасці, як «Графічны дызайн і мультымедыядызайн», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», «Правазнаўства», «Педыятрыя»... Конкурс на іх складае звыш 5 чалавек на месца, пры гэтым больш за 300 абітурыентаў маюць у сваім арсенале 300 і болей балаў.

У БДПУ імя М. Танка пры плане прыёму на дзённую форму навучання ў 1040 бюджэтных месцаў падалі дакументы больш за паўтары тысячы абітурыентаў. Сярод іх — 500 мэтавікоў, каля 250 выпускнікоў педагагічных класаў, 55 медалістаў і каля 80 уладальнікаў дыпломаў каледжаў з адзнакай.

Цяпер у ВНУ ідуць унутраныя ўступныя іспыты для тых, хто паступае на творчыя спецыяльнасці, фізічную культуру і спорт. Здаюць экзамены і выпускнікі каледжаў, якія паступаюць на скарочаную форму навучання.

Залічэнне на бюджэтныя месцы адбудзецца да 27 ліпеня. Тым часам працягнецца прыём на платнае навучанне — да 1 жніўня. Таксама вядзецца прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія плануюць вучыцца на ўзроўнях ССА і ПТА.

Алёна ВІНАГРАДАВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю