Пра гэта паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.
Ігар Сергяенка наведаў ААТ «Навасёлкі-Лучай» — паспяховую сельскую гаспадарку, якая спецыялізуецца на жывёлагадоўлі мяса-малочнага кірунку, свінагадоўлі, раслінаводстве.
Цяпер галоўная задача аграрыяў — своечасова і якасна ўбраць ураджай. Ігар Сергяенка паразмаўляў з удзельнікамі жніва, распытаў аб умовах працы і вытворчых выніках.
Машынна-трактарны парк Пастаўскага раёна да гарачай пары папоўніўся пяццю новымі камбайнамі. Два з іх дасталіся «Камайскаму-агра», які таксама наведаў Ігар Сергяенка. Гаспадаркай быў узяты ў арэнду камбайн на гусенічным ходзе, у складаных умовах надвор’я — асабліва эфектыўная спецыяльная тэхніка. Яго выдзеліў філіял «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Задняпроўскі» Аршанскага КХП. Палепшылі праходнасць яшчэ аднаго камбайна, які ёсць у распараджэнні прадпрыемства, — яго «абулі» ў гусенічныя тракі.
«Размова з кіраўніцтвам раёна, работнікамі гаспадарак сведчаць аб тым, што тэхніку на гусенічным хаду трэба вырабляць і мець для такіх умоў надвор’я», — падкрэсліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Па выніках наведвання шэрагу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Пастаўскага раёна Ігар Сергяенка адзначыў, што ўборка ўраджаю ў рэгіёне праходзіць у найскладанейшых умовах надвор’я, але ўся тэхніка ў палях, людзі перажываюць за сваю справу і настроены на актыўную працу. У раёне ўбрана прыкладна 40 працэнтаў плошчаў збожжавых, сярэдняя ўраджайнасць — 27,8 цэнтнера з гектара.
У ААТ «Хацілы-агра» Старшыня Палаты прадстаўнікоў азнаёміўся з ходам будаўніцтва новай МТФ.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў азнаёміўся і з ходам будаўніцтва новага корпуса Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, які падверг жорсткай крытыцы. Нізкія тэмпы, не хапае будаўнікоў, пры гэтым аб’ект забяспечаны фінансаваннем і з рэспубліканскага, і з абласнога бюджэтаў. Аб’ект узводзяць работнікі камунальнага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Світанак Пастаўскі».
Узвядзенне новага корпуса бальніцы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай на 2025 год. Кошт праекта — каля пяці мільёнаў рублёў.
Былі выказаны прэтэнзіі і падрадчыку, і будаўнічай арганізацыі. «Віцебскі аблвыканкам абавязаны ўзяць на асабісты кантроль і ўзмацніць прысутнасць будаўнікоў-аддзелачнікаў», — падкрэсліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА