Top.Mail.Ru

На Магілёўшчыне дэпутаты і сенатары абмеркавалі пытанні дэмаграфічнай бяспекі і ролю органаў мясцовага самакіравання

Удзельнікі выязной сесіі Магілёўскага аблсавета паглядзелі на прыкладзе Асіповіцкага раёна, як укараняецца ў жыццё дзяржпраграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021–2025 гады. Яны азнаёміліся з выставай-прэзентацыяй прадуктаў здаровага харчавання, якія ствараюцца асіповіцкімі прадпрыемствамі, ацанілі магчымасці Цэнтральнай раённай бальніцы. Установа аховы здароўя аснашчана сучасным абсталяваннем і, як запэўнівае яе кіраўніцтва, тут усё прадугледжана для дыягностыкі і паспяховага лячэння чалавека.


Шмат чаго зроблена ў Асіповіцкім раёне для камфортнага і карыснага адпачынку і заняткаў спортам. Дэпутаты наведалі пляж на Асіповіцкім вадасховішчы і ФАК «Жамчужына». Гэтыя аб’екты карыстаюцца попытам у насельніцтва і практычна ніколі не пустуюць.

Грамадзяне прымалі непасрэдны ўдзел ва ўладкаванні гарадскога пляжа. Гэта была ініцыятыва мясцовых жыхароў, якую раённыя ўлады падтрымалі. Падключыліся мясцовыя прадпрыемствы, і атрымалася вельмі камфортная зона, дзе ёсць месца і для актыўнага адпачынку. Як адзначылі дэпутаты, гэта той аб’ект, які не толькі далучае да здаровага ладу жыцця, а яшчэ фарміруе і культуру адпачынку.

Падчас пленарнага пасяджэння член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін заўважыў, што ў рэгіёне шмат чаго робіцца для таго, каб праграмы і мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне здароўя насельніцтва, рэалізоўваліся.

— Выязная сесія аблсавета дэпутатаў у Асіповічах стала прадукцыйнай пляцоўкай для абмеркавання ключавых пытанняў развіцця рэгіёна, — заўважыў ён. — Акцэнт на здароўе, дэмаграфічную бяспеку і ўмацаванне мясцовага самакіравання сведчыць аб стратэгічным падыходзе да вырашэння задач, якія стаяць перад вобласцю і раёнам. Абмен вопытам і знаёмства з рэальнымі дасягненнямі на месцах дазваляе павысіць эфектыўнасць работы ўсіх узроўняў улады. Умацаванне ролі мясцовага самакіравання, развіццё сістэмы аховы здароўя і стварэнне ўмоў для здаровага ладу жыцця — гэта залог дабрабыту і працвітання Магілёўскай вобласці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю