Навiны
Дзе могуць зарабіць грошы і папрактыкавацца студэнты?
У Магілёве з аншлагам адкрыўся новы тэатральны сезон
Тое, з якім нецярпеннем магілёўскія тэатралы чакалі гэтай падзеі, было бачна няўзброеным вокам. Прыбраныя, з усмешкамі і добрым настроем, яны займалі месцы ва ўтульнай глядацкай зале, пілі каву ў абноўленай тэатральнай кавярні, з замілаваннем слухалі выступленне ансамбля «Экспромт-Класіка-Квартэт», фатаграфаваліся на фоне эфектнага дэкору. Чарговы 139-ы сезон Магілёўскі абласны драмтэатр вырашыў пачаць з апошняй прэм’еры мінулага сезона «Пара кахання». І не прагадаў. У зале быў поўны аншлаг.
На Бабруйшчыне адкрылі сучасны МТК
У Бабруйскім раёне запрацаваў малочнатаварны комплекс філіяла «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» на 756 галоў дойнага статка. Рашэнне аб яго будаўніцтве было прынятае на ўзроўні Міністэрства прамысловасці і старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Будаўніцтва было распачатае летась.
У Быхаве тры чалавекі памерлі ад атручэння этыленгліколем
Паведамленне аб тым, што суседзі доўга не выходзяць на сувязь, а з іх дома даносіцца непрыемны пах, паступіла ў Быхаўскі РАУС ад мясцовай жыхаркі. Прыбыўшыя супрацоўнікі міліцыі знайшлі на месцы целы траіх памерлых, якія знаходзіліся ў стадыі позніх гніласных змен. Для іх ідэнтыфікацыі судовыя эксперты правялі дактыласкапіраванне. Па выніках праверкі, былі ўстаноўлены асобы памерлых — 62- і 59-гадовых мужчын і 58-гадовай жанчыны.
Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці атрымаў ад грамадскай арганізацыі «Беларускі фонд міру» партатыўны апарат ШВЛ
Бабруйчанін патануў у лужыне
Трагічна скончылася для 59-гадовага бабруйчаніна сустрэча з 43-гадовым земляком, які папрасіў цыгарэту. Ён груба адмовіў незнаёмцу і пачалася драка. Ад удару мужчына ўпаў тварам у лужыну і заціх. Апанент спрабаваў яго выратаваць, вызваў хуткую дапамогу, але бабруйчанін памёр.
У пытанні экалогіі галоўны чалавек і яго адносіны да тэмы
Чэрыкаў запрашае на свята варэння
У пятніцу, 21 жніўня, у Чэрыкаве пройдзе рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння». Яно з’яўляецца яркай візітоўкай раёна з 2017 года і заўсёды збірае шмат прыхільнікаў, якія ведаюць толк у смачнай вітаміннай страве.