Top.Mail.Ru

У Бабруйску акрэслілі прыярытэты ў рабоце дэпутатаў

Актыўная дзейнасць у акругах, узаемадзеянне са СМІ

Выезды, сустрэчы і мерапрыемствы, прыёмы грамадзян — падобны фармат працы ў акругах прыярытэтны для дэпутатаў. Аб гэтым ішла размова ў Бабруйску на сустрэчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Магілёўскай вобласці з кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама. На нарадзе таксама абмеркавалі вынікі супрацоўніцтва дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Магілёўскай вобласці з кіраўніцтвам і актывам рэгіёна.

— Нашы дэпутаты актыўна займаюцца заканатворчай дзейнасцю ў парламенце, — падкрэсліў напачатку размовы Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка. — За папярэднія сесіі было прынята 95 законапраектаў. Важна адзначыць, што пры распрацоўцы законаў мы кіруемся прынцыпамі адлюстравання інтарэсаў нашых выбаршчыкаў.

Як адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, задачы, якія стаяць перад прадстаўні-чай уладай, выразна абазначаны кіраўніком дзяржавы. Галоўнае — гэта людзі і справядлівае стаўленне да іх.

— Работа дэпутатаў павінна быць рэальнай, эфектыўнай і прыносіць канкрэтны вынік, — падкрэсліў ён. — Што датычыцца дэпутацкай дзейнасці непасрэдна ў Магілёўскай вобласці, неабходна звярнуць увагу на стварэнне дадатковых умоў для павелічэння інвестыцыйнай прывабнасці рэгіёна, прыцягнення і кансалідацыі працоўных рэсурсаў. Рэгіен гатовы стаць платформай для апрабірвання законаў, якія будуць служыць на карысць яго ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Сёння Магілёўшчына прадстаўлена ў Палаце прадстаўнікоў 13 дэпутатамі, з якіх чатыры праінфармавалі ўдзельнікаў нарады аб сваёй рабоце на карысць Магілёўскай вобласці і парламентарызму ў Беларусі.

Як паведаміў у сваім выступленні намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Алег ДЗЯЧЭНКА, у сваёй парламенцкай дзейнасці ён прытрымліваецца прынцыпу, сфармуляванага Прэзідэнтам, — ас-новай работы павінна быць справядлівае стаўленне да людзей. Па словах парламентарыя, эфектыўнымі і па-пулярнымі формамі дэпутацкай дзейнасці з’яўляюцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі, удзел у рабоце інфармацыйных груп, дабрачынныя акцыі і гэтак далей.

Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Вольга Жук адзначыла, што сустрэчы ў калектывах — важная крыніца інфармацыі для таго, каб зрабіць зрэз настрояў грамадства. Эфектыўным спосабам для вызначэн-ня сацыяльнага клімату яна лічыць нефармальныя стасункі з прадстаўнікамі прафесій, якія з’яўляюцца праваднікамі грамадскага меркавання, — таксістамі, работнікамі гандлю і гэтак далей.

Член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Антон Каранкевіч падзякаваў мясцовым органам улады за канструктыўнае ўзаемадзеянне, якое дапамагае вырашыць большасць пытанняў што гучаць на прыёмах грамадзян.

— Шмат з іх датычацца выкарыстання электрычнасці для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, — заўва-жыў ён. — Папулярным фарматам з’яўляецца разгляд тэм, якія цікавяць жыхароў на выязных пасяджэннях пастаянных камісій, круглых сталоў. У працоўных калектывах нярэдка гучаць пытанні па развіцці энергетыкі, рабоце БелАЭС.

Член гэтай жа камісіі Аксана ПРЫХОДЗЬКА закранула тэму інфарматызацыі. Яна выклікае ў насельніцтва жывы інтарэс. Не менш актуальная тэма — работа з моладдзю. Дэпутат лічыць, што яе трэба больш актыўна пагружаць у існуючую рэчаіснасць, каб разумелі адказнасць перад грамадствам.

— Гэта пляцоўка не проста для інфармавання — тут прайшоў абмен меркаваннямі, свайго роду «зверка гадзіннікаў», — аргументаваў старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і мала-дзёжнай палітыцы Валерый Малашка. — Асабліва важна, што мы атрымліваем жывую інфармацыю з месцаў і можам планаваць сваю далейшую дзейнасць на найбліжэйшую перспектыву, фактычна на наступны год.

— У Бабруйску прадоўжылася практыка сустрэч дэпутатаў абласцей з кіраўніцтвам і актывам канкрэтнага рэгіёна, — падсумаваў вынікі сустрэчы Ігар Сергяенка. — Калі летась мы працавалі ў Магілёве і праводзілі сустрэчы з пэўнай дэпутацкай дэлегацыяй, то гэтым разам у прысутнасці актывістаў шасці раёнаў мы правялі абмен вопытам.

На нарадзе прагучала новая ініцыятыва ад кіраўніка Магілёўскай вобласці Анатоля Ісачанкі, каб дэпутаты таксама выходзілі з прапановай «Адзін раён — адзін праект». Ігар Сергяенка назваў ідэю слушнай.

— Неабходна прапаноўваць ініцыятывы ў ходзе размовы з нашымі замежнымі партнёрамі і прадстаўнікамі рэспубліканскіх органаў улады, а таксама агучваць канкрэтныя ідэі, якія будуць падтрыманы адпаведным фінансаваннем з боку вобласці. Гэта ўжо новы ўзровень, я сказаў бы — новы рубеж як у ведах, так і ў кампетэнцыях нашых дэпутатаў, — рэзюмаваў ён.

Пасля нарады дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сустрэліся з калектывам ААТ «Чырвоны харчавік». Ігар Сергяенка расказаў работнікам аб сустрэчы парламентарыяў з выканаўчай уладай, расказаў пра работу Палаты прадстаўнікоў, а таксама аб законапраектах, якія знаходзяцца на разглядзе, як пажаданні грамадзян улічваліся пры ўнясенні змяненняў у існуючыя законы. Пажадаў плёну ў асваенні новых рынкаў збыту і росту дабрабыту. Сёлета прадпрыемства адзначае 155 гадоў свайго існавання. Старшыня Палаты прадстаўнікоў павіншаваў калектыў з гэтай падзеяй і ўручыў Падзякі яго супрацоўнікам.

Нэлі ЗІГУЛЯ

г. Бабруйск

Чытайце таксама: Новы хірургічны корпус узводзяць у Бабруйскай гарадской бальніцы ХМД

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю