Top.Mail.Ru

Старшыня Савета Рэспублікі праінспектавала шэраг сельгаспрадпрыемстваў у Верхнядзвінскім і Расонскім раёнах Віцебскай вобласці

06.11.2025 | 17:22

Знаходзячыся ў ААТ «Нурава» Верхнядзвінскага раёна, Наталля Качанава наведала механізаваны двор, малочнатаварны комплекс і цяпліцы, паразмаўляла з работнікамі. 


ААТ «Нурава» — гэта адно з ключавых прадпрыемстваў Верхнядзвінскага раёна, якое спецыялізуецца на вытворчасці малочных і мясных прадуктаў, вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, а таксама цукровых буракоў. У склад кампаніі ўваходзяць вытворчыя ўчасткі, малочныя фермы, а таксама фермы па ўзнаўленні і адкорме буйной рагатай жывёлы.

Другім пунктам маршруту спікера стала ААТ «Шайтэрава». Сельскагаспадарчае прадпрыемства займаецца свінагадоўляй, развядзеннем буйной рагатай жывёлы, раслінаводствам, вытворчасцю мясной прадукцыі. Наталля Качанава наведала малочнатаварную ферму «Жыгулі», якую ўвялі ў эксплуатацыю ў канцы 2024 года і ўкамплектавалі сваім пагалоўем. Новая ферма разлічана на 384 галавы дойнага статка. Сёння тут знаходзіцца 360 кароў. Сярэдні надой на карову — 28,8 літра малака.

Новая ферма ўключае два цэхі сухастою і раздою, даільна-малочны блок, некалькі памяшканняў для дойнага статка. Асаблівы гонар — прафілакторый, абаронены спецыяльнай сеткай, якая стрымлівае парывы ветру, вільгаць і дазваляе «дыхаць» памяшканню. Таксама тут былі ўдасканалены тэхналогіі кармлення. Цяпер цяляты з першых дзён жыцця могуць спажываць канцэнтрат.

Ва ўласнасці ААТ «Шайтэрава», што на Верхнядзвіншчыне, — 5658 га земляў, 4185 га ворыва. Прадпрыемства дынамічна развіваецца. Вырабляць якасную прадукцыю па канкурэнтаздольных цэнах стала магчымым дзякуючы найноўшаму абсталяванню ў цэхах, наяўнасці шырокага парка сельскагаспадарчай тэхнікі, вопытным работнікам.

У Расонскім раёне Віцебскай вобласці Наталля Качанава наведала філіял «Клясціцы-Агра» ААТ «Полацкі малочны камбінат», малочнатаварную ферму «Сяляўшчына», якая ўваходзіць у склад прадпрыемства, азнаёмілася з новым модульным фельчарска-акушэрскім пунктам у аграгарадку Сяляўшчына, які павінен пачаць работу да канца месяца.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Фота «Дзвінская праўда»

Чытайце таксама: Лукашэнка аб пустых абяцаннях, у якіх патанула Віцебская вобласць

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю