Top.Mail.Ru

17 лістапада працоўныя мігранты здадуць чарговы экзамен на веданне адной з дзяржаўных моў

Першы экзамен адбыўся 30 верасня, і на яго прыйшлі ўсяго 90 чалавек. Завяршыліся іспыты з выдатным вынікам — 90 % удзельнікаў экзамен здалі. У кастрычніцкім экзамене прынялі ўдзел ужо 182 чалавекі, 68 % з якіх пацвердзілі свае веды. Чарговыя іспыты для замежнікаў адбудуцца 17 лістапада.



Да экзамену ў працэдуру праверкі ведаў адной з дзяржаўных моў унесены некаторыя змены. У Міністэрстве адукацыі растлумачылі, што змены ў пастанову ведамства № 161 «Аб пунктах ацэнкі ведаў дзяржаўнай мовы» былі ўнесены 29 кастрычніка пастановай № 185 і закранулі, у прыватнасці, уключэнне ў спіс пунктаў здачы экзаменаў яшчэ дзвюх беларускіх ВНУ.

Такім чынам, пералік ВНУ, дзе працоўным мігрантам можна здаць моўны экзамен, выглядае наступным чынам:

  • Брэсцкая вобласць — Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна;

  • Віцебская вобласць — Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава; 

  • Гомельская вобласць — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны; 

  • Гродзенская вобласць — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы; 

  • Магілёўская вобласць — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова;

  • г. Мінск — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэты.

Пастанова таксама прадугледжвае і максімальную колькасць месцаў ва ўстановах адукацыі для жадаючых здаць экзамен.

Алена ВІНАГРАДАВА
Фота Лізаветы ГОЛАД


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю