— Гэта крэдытная лінія з’яўляецца выгадным фінансавым інструментам, які дазваляе не толькі лёгка і зручна набываць якасныя беларускія тавары, такім чынам зніжаючы фінансавую нагрузку на шараговых пакупнікоў, але і падтрымаць айчыннага вытворцу, — адзначае намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана КАЖЭКІНА.
З наступленнем зімы асабліва актуальнымі становяцца пакупкі, якія дапамагаюць забяспечыць камфортную тэмпературу ў нашым жыллі.
У рамках крэдыту «На родныя тавары» даступны шэраг адпаведных тавараў, сярод якіх — электрычныя канвектарныя абагравальнікі, газавыя і пелетныя катлы, пелетныя гарэлкі і электрычныя катлы.
Усяго асартымент пад крэдытаванне ўключае больш чым 30 катэгорый прадукцыі ад амаль 200 беларускіх вытворцаў. У спісе — бытавая тэхніка, мэбля, металічныя і драўляныя дзверы, сантэхніка, плітка, ламінаваныя падлогавыя пакрыцці, аўтамабільныя шыны, веласіпеды, матацыклы і нават піяніна. Таксама ў крэдыт можна набыць камплекты для будаўніцтва драўляных дамоў, зборныя канструкцыі і вырабы, што прапаноўваюцца многімі лясгасамі краіны. Поўны пералік даступных тавараў можна знайсці на сайце гэтага фінансавага інстытута.
Падаць заяўку на крэдыт можна ва ўстановах банка, аднак значна зручней зрабіць гэта дыстанцыйна — праз інтэрнэт-банкінг, М-банкінг або на сайце.
Калі ў кліента ўжо адкрыта крэдытная лінія «На родныя тавары» і ён здзяйсняе куплю ў партнёра банка, паўторна звяртацца ў аддзяленне не трэба.
І яшчэ. Будзе нялішнім нагадаць, што сума крэдыту, які выдаецца аднаму атрымальніку, разлічваецца зыходзячы з яго плацежаздольнасці і можа складаць да 300 базавых велічынь — цяпер гэта 12,6 тысячы рублёў. А пры набыцці камплектаў драўляных дамоў, зборных збудаванняў і вырабаў гэта сума павялічваецца да 500 базавых велічынь (21 тысяча рублёў).
Сяргей КУРКАЧ