У Міністэрстве адукацыі нагадалі пра бясспрэчныя перавагі ўдзелу ў гэтым іспыце. Па-першае, маладыя людзі азнаёмяцца з самой працэдурай ЦЭ — ад уваходнага кантролю і рассаджвання да правіл запаўнення экзаменацыйных бланкаў. Другі і, магчыма, найважнейшы аспект — школьнікі змогуць ацаніць свой узровень ведаў па прадмеце з выкарыстаннем рэальных экзаменацыйных матэрыялаў, а яшчэ — навучыцца эфектыўна размяркоўваць час ва ўмовах, максімальна набліжаных да экзамену, знізіць трывожнасць і да ЦЭ прыйсці ўпэўненымі ў сабе.
Залог поспеху — дакладнасць і сабранасць
Часам ажыццявіць мару перашкаджае не адсутнасць неабходных ведаў, а элементарная недысцыплінаванасць. Таму спецыялісты адукацыйнага ведамства рэкамендуюць школьнікам рыхтавацца да рэпетыцыі і працаваць з той жа адказнасцю, што і на асноўным ЦЭ.
Абавязкова трэба памятаць, што ўдзельнікі РЦЭ, якія не зарэгістраваліся загадзя або якія не маюць пры сабе дакумента, што сведчыць асобу, да праходжання іспыту не дапускаюцца. Не дапускаюцца і тыя, хто прыбыў на РЦЭ пасля раскрыцця пакета з экзаменацыйнымі работамі.
Не выходзячы з дому
12 лістапада 2025 года Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў запусціў новы фармат здачы РТ — дыстанцыйны. Гэта значыць, абітурыенты могуць праходзіць рэпетыцыйнае тэсціраванне непасрэдна дома. Такая праверка ведаў даступная не толькі будучым выпускнікам, але і ўсім жадаючым — ніякай рэгістрацыі для праходжання тэсту не трэба, усё размешчана ў адкрытым доступе. У РІКВ Мінадукацыі расказалі, што прайсці дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне можна па 14 прадметах. Заданні па тэмах і складанасці набліжаны да тых, якія будуць на ЦЭ і ЦТ.
Алена ВІНАГРАДАВА.
Фота Лізаветы ГОЛАД.