Top.Mail.Ru

У Беларусі запускаецца новы праект «Школа 21» у сферы ІT-адукацыі

Калі дакладней, то гэты праект новы толькі для нашай краіны. Насамрэч ён ужо апрабаваны і паспяхова ажыццяўляецца ў Расіі і Узбекістане. Ініцыятарамі і заснавальнікамі яго ў Беларусі выступілі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Парк высокіх тэхналогій і ААТ «Сбер Банк».



Фінансаванне на праект выдзеліў урад Беларусі — сродкі будуць накіраваны з пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Мінсувязі і пойдуць на закупку сервернага і сеткавага абсталявання, уключаючы ліцэнзіі, сродкі бяспекі, сістэмы бесперабойнага сілкавання і г. д. У спісе таксама мультымедыйная тэхніка — дысплэі, камеры, мікрафоны і іншае. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер міністр Аляксандр Турчын.

Ад 17 і старэйшыя

На думку экспертаў, запуск менавіта гэтага праекта вельмі важны для моладзі Беларусі. Ён арыентаваны на навучанне праграмаванню і лічбавым навыкам праз практыку. Яго рэалізацыя адкрывае новыя магчымасці для беларусаў, у прыватнасці, забяспечвае даступную ІТ-адукацыю, дапамагае атрымаць сучасныя веды і навыкі, неабходныя ў лічбавай эканоміцы. І ўсё гэта — бясплатна.

— Нашай моладзі не трэба купляць ключы да замежных адукацыйных платформ, каб атрымаць доступ да перадавых адукацыйных методык, і гэта вельмі велізарны плюс, — лічыць намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Антон АЛЯКСЕЕЎ. — Мы бачым за сабой задачу прыцягнуць да супрацоўніцтва са школай сур’ёз-

ных заказчыкаў кадраў, напрыклад, рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій і іншыя вялікія прадпрыемствы. Тым больш што сёння мы адчуваем вялікую патрэбу ад бізнесу ў экспрэс-навучанні кадраў.

Не блытаць з акадэмічнай адукацыяй

«Школа 21» — гэта не ўстанова адукацыі ў нашым звыклым разуменні, а новы падыход да навучання, дзе галоўным становіцца практыка. Тут няма выкладчыкаў, звыклых лекцый і экзаменаў, навучанне праходзіць з дапамогай інтэрактыву, адукацыйнай платформы і спецыяльнай методыкі реег-to-peer — «роўны роўнаму», калі вучні разам працуюць над рэальнымі праектамі, абменьваюцца вопытам, вучацца шукаць рашэнні і браць адказнасць за вынік.

Таму Антон Яўгенавіч рэкамендуе не блытаць навучанне ў «Школе 21» з класічнай акадэмічнай адукацыяй:

— Дакументы, якія атрымае выпускнік школы, — недзяржаўнага ўзору. Гэта сертыфікат, які можа ў далейшым служыць толькі добрым бонусам да асноўнага дакумента аб адукацыі — дыплома.

Праект разлічаны на людзей, якія хочуць вывучыць праграмаванне з нуля, і перш за ўсё накіраваны на якасную перападрыхтоўку кадраў. У кампусе «Школа 21», які, дарэчы, плануюць адкрыць у Мінску ўжо восенню гэтага года, навучанне будзе даступна тым, хто хоча развіць і паглыбіць свае веды ў сферы ІТ-тэхналогій, праверыць іх на практыцы і пайсці па гэтым шляху далей.

— Удзельнікі адукацыйнага праекта змогуць асвоіць сучасныя мовы праграмавання, працу з данымі, штучным інтэлектам, кібербяспекай і іншымі запатрабаванымі кірункамі, — адзначае намеснік міністра. — Асаблівую ўвагу ўдзеляць практычнаму прымяненню тэхналогій штучнага інтэлекту. Слухачы навучацца выкарыстоўваць генератыўны ШІ для вырашэння прыкладных задач, аўтаматызацыі працэсаў, распрацоўкі лічбавых прадуктаў і павышэння эфектыўнасці бізнесу.

Па словах Антона Аляксеева, тэрмін навучання ў «Школе 21» складзе ад дзевяці месяцаў да двух гадоў.

Алена ВІНАГРАДАВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю