Матэрыялы выпуску №155 (30543) от 14.08.2025
Матэрыялы выпуску №155 (30543) от 14.08.2025Эксперты — пра важнасць ролі аграрыяў ва ўмацаванні нашай незалежнасці і здольнасці супрацьстаяць любым знешнім выклікам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:
«Дзяржава для правядзення паспяховай уборачнай кампаніі зрабіла ўсё магчымае. Таму ад усіх — ад кіраўніка да механізатара — патрабуецца максімальная аддача».
(Падчас селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі 2025 года,
18 ліпеня 2025 г.)
Чым вабіць Лунінец — жамчужына беларускага Палесся
Лунінецкі раён размешчаны на ўсходзе Брэсцкай вобласці за 228 кіламетраў ад абласнога цэнтра. У далёкія 80-я гады мінулага стагоддзя Лунінцу, пацярпеламу ад аварыі на ЧАЭС, прыйшлося нялёгка. Тым не менш ён не толькі выстаяў, але і нарасціў вытворчасць. Сёння раён актыўна развівае сельскую гаспадарку, турызм і паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі. Лунінеччына трывала асацыіруецца з клубніцамі і славіцца тым, што на яе тэрыторыі размяшчаюцца вялікія лясныя масівы, уключаючы знакамітыя пойменныя дубровы, з разгалінаванай рачной сеткай. Для захавання гэтых экасістэм былі створаны заказнікі «Сярэдняя Прыпяць», «Лунінскі» і «Вусце Лані». Спалучэнне пералічаных фактараў спрыяе развіццю экалагічнага турызму. Падрабязней аб раёне, яго дасягненнях і пунктах росту карэспандэнтам «Звязды» расказаў старшыня Лунінецкага райвыканкама Аляксандр САВІНА. Але размова, вядома, пачалася з уборачнай.
Што чакае моладзь на працы ў пансіянаце
У Мінскім гарадскім сацыяльным пансіянаце «Крыніца» клопатаў хапае заўсёды. Тут пражывае 440 чалавек — пажылыя людзі і інваліды першай і другой груп. Утульнасць і камфорт для іх ствараюць 185 адданых сваёй справе супрацоўнікаў. Сярод іх ёсць і маладыя спецыялісты, што нядаўна прыступілі да працы.
Чаму варта наведаць адноўленую партызанскую вёску, што пад Лунінцом?
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі, недалёка ад вёскі Сітніцкі двор, жыхароў якой фашысты знішчылі ў лістападзе 1942 года, адбылася знакавая падзея для Лунінецкага раёна — адкрыццё партызанскай вёскі.
Язда па новых правілах: што трэба ведаць уладальнікам самакатаў і мапедаў
У якіх выпадках трэба рэгістраваць сродкі персанальнай мабільнасці і ў якіх — не трэба аддаваць на ацэнку адпаведнасці? Ці з’явяцца новыя катэгорыі правоў для мапедаў? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі спецыялісты на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Наша тэхніка адрозніваецца якасцю і запатрабаванасцю на знешнім контуры
Экспарт з’яўляецца адным з ключавых паказчыкаў для адкрытай беларускай эканомікі, які праз мультыплікатары наўпрост ці ўскосна ўплывае на іншыя макраэканамічныя вынікі. Таму пазіцыям нашай прадукцыі і кампаній на знешнім рынку ўдзяляецца пільная ўвага на самым версе. Будзем шчырыя: пачатак года выдаўся не вельмі ўдалым па знешніх напрамках. Узнікалі кан’юнктурныя складанасці на ключавых рынках збыту нашай прадукцыі. Таму да красавіка дынамікай экспарту Беларусь пахваліцца не магла. Але ў канцы першага паўгоддзя і ў пачатку другога намеціўся пераломны зрух у бок пазітыўнага трэнду ў знешнім гандлі.
Спікер Савета Рэспублікі правядзе прыём грамадзян
21 жніўня Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Іванаўна Качанава правядзе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у г. Мінску (вул. Чырвонаармейская, 9).
Паглядзелі, як пракладвае тунэль мінскага метро брутальная машына з пяшчотным імем
Алеся — для Беларусі імя знакавае: глыбока нацыянальнае, пяшчотнае і трапяткое — тут і знакаміты шлягер, і вершы класікаў літаратуры, і найстарэйшы ў краіне аднайменны жаночы часопіс (медыя выпускаецца, дарэчы, нашым Выдавецкім домам «Звязда»). Таму, даведаўшыся пра «імя» ТПМК — «Алеся», мы вырашылі: гэта знак. І спусціліся пад зямлю, каб паглядзець, як брутальная машына з пяшчотным і трапяткім жаночым імем пракладвае мінскае метро.
ПВТ пашырае гарызонты: плюс 54 новыя рэзідэнты
Назіральны савет ПВТ прыняў рашэнне аб рэгістрацыі ў якасці рэзідэнтаў кампаній, якія спецыялізуюцца на стварэнні інавацыйных апаратна-праграмных рашэнняў для вядучых галін эканомікі — ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да сферы паслуг і ІТ, паведамілі ў ДКНТ.
Як у галіне выконваюць даручэнне Прэзідэнта па вывазцы драўніны з лясных узлескаў?
Пытанне з вывазкай бураломнай драўніны застаецца на кантролі ў Мінлясгасе. Напярэдадні кіраўнік галіны Аляксандр Кулік запатрабаваў ад кіраўнікоў на месцах актывізаваць тэмпы работ, паведамілі ў ведамстве.
Якія тэмы абмеркавалі на рэспубліканскай семінары-нарадзе?
Магчымасць выкарыстання на ўроках штучнага інтэлекту, новая праграма па фізкультуры, выкладанне гісторыі Беларусі і абноўлены падручнік па хіміі. Гэтыя і не толькі тэмы абмеркавалі на рэспубліканскай нарадзе-семінары.
Чым прыцягваюць сувеніры з Беларусі?
— ...А ці ёсць у вас хусткі альбо шалікі з відамі Мінска?.. — спытала ў прадаўца адной сталічнай крамы кабета з вялікай торбай, у якую збіралася складваць выбраныя сувеніры: кубак з беларускім малюнкам, керамічныя званочкі, сурвэткі з арнаментам. А яшчэ што-небудзь?.. Узнікла праблема выбару. І як жа я яе разумею: штогод думаю, якімі падарункамі здзівіць блізкіх, якія прыязджаюць на радзіму гады ў рады, — каб павезлі з сабой нешта адметнае, наша.
А цяпер турыстычны сезон у разгары, значыць, і запыт на вырабы, якія падкрэсліваюць адметнасць Беларусі.
Беларусь умацоўвае стандарты ў турызме і гасцінічнай сферы
У Беларусі сістэмна працуе механізм павышэння якасці турыстычных і гасцінічных паслуг — ад прававой абароны спажыўцоў і строгай сертыфікацыі да падрыхтоўкі экскурсаводаў і развіцця ўнутраных маршрутаў. Як адзначыла намеснік дырэктара — начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Кацярына ГАНЧАРОНАК, увага надаецца як унутранаму, так і выязному турызму, а галоўным арыенцірам з’яўляецца захаванне высокага ўзроўню сэрвісу і бяспекі для падарожнікаў.
Камбайнер філіяла «Альшанка-Агра» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт»: Аднолькавага сцэнарыя жніва не бывае
Сёлетняя ўборачная кампанія для яго 23-я па ліку, а яшчэ да таго, каб самастойна сесці за штурвал, працаваў памочнікам у бацькі — Пятра Зябко. Таму можа сцвярджаць, што сын песціць бацькаўскую ніву і працягвае справу Пятра. З году ў год Аляксандр паказвае добрыя вынікі, выходзячы ў перадавікі абласнога ўзроўню: летась на камбайне New Holland намалаціў зерня, зернебабовых, рапсу і кукурузы болей за 12 тысяч тон.
Упэўнены малады педагог, які будзе працаваць на сваёй малой радзіме
Ужо зусім хутка першы званок новага навучальнага года пакліча дзяцей і настаўнікаў на ўрокі. Гэта заўсёды вялікая і чаканая падзея — і не толькі для першакласнікаў ці выпускнікоў. Не менш трапятання адчуваюць маладыя спецыялісты, якія сёлета пачнуць свой кар’ерны шлях. Карэспандэнт «Звязды» адправіўся ў Ліду, каб пагутарыць з педагогам, які з нецярпеннем чакае пачатку навучальнага года.
У Беларусі створаны ўсе ўмовы для росту і самарэалізацыі новага пакалення
Дзяржаўныя праграмы, гранты, студатрады, профільныя курсы і грамадскія ініцыятывы — сёння беларуская моладзь атрымлівае ўсё больш магчымасцяў рэалізоўваць свае амбіцыі. Як праявіць сябе, знайсці працу, адкрыць бізнес або паўдзельнічаць у сацыяльна значным праекце, даведалася карэспандэнт «Звязды».