Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №212 (30600) от 01.11.2025

Айчынныя вучоныя шукаюць новыя сродкі для барацьбы з болем

Айчынныя вучоныя шукаюць новыя сродкі для барацьбы з болем

Аўтар: Вольга Паклонская
31.10.2025

Боль бывае розны. Калі ўзнікае з-за хвароб і становіцца пастаянным спадарожнікам чалавека, то стварае вялізныя праблемы, перашкаджае паўнацэнна жыць. Такі боль — прадмет пільнага 

і пастаяннага вывучэння вучоных ва ўсім свеце. Пра яго ўжо шмат вядома, але белых плям таксама пакуль дастаткова. Глыбокую цікавасць праяўляюць да гэтай тэмы і беларускія вучоныя. Шэраг відавочных поспехаў у даследаваннях прывёў да адкрыцця ў пачатку 2024 года Цэнтра вывучэння болю на базе лабараторыі біялагічнага мадэлявання Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі.


 МАРГ праманіторыў закладку вітаміннай прадукцыі ў агароднінасховішчы
0

МАРГ праманіторыў закладку вітаміннай прадукцыі ў агароднінасховішчы

31.10.2025

У ведамстве растлумачылі, што на міжсезонны перыяд 2025/2026 гадоў патрэба ў «баршчовым» наборы складае 148,78 тысячы тон. Тэрмін закладкі ўстаноўлены да 15 лістапада 2025-га.


Праграма развіцця краіны будзе максімальна зразумелай для ўсіх

Праграма развіцця краіны будзе максімальна зразумелай для ўсіх

Аўтар: Сяргей Куркач
31.10.2025

У мэтах выканання даручэння Прэзідэнта рабочай групай быў дапрацаваны праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гады.


Падведзены вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу сярод каледжаў,  прысвечанага Году добраўпарадкавання

Падведзены вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу сярод каледжаў, прысвечанага Году добраўпарадкавання

Аўтар: Міхаіл Данілковіч
31.10.2025

У конкурсе ўдзельнічалі 113 устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны. Пераможцам конкурсу стаў Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж, другое месца ўзяў Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж, а тройку прызёраў закрыў Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя Івана Шчаснага.


Знаёмцеся: працоўная дынастыя Прадыбайла з Мінскага завода шасцерань

Знаёмцеся: працоўная дынастыя Прадыбайла з Мінскага завода шасцерань

31.10.2025

На Мінскім заводзе шасцерань вырабляюць зубчатыя колы розных памераў — справа, здавалася б, мужчынская. Але на прадпрыемстве і жанчынам знаходзіцца занятак. Людзі працуюць цэлымі дынастыямі. 


Адкрыццё Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску

Адкрыццё Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску

Аўтар: Вераніка Казлоўская
31.10.2025

Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску. Тады кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў краіне ўкладвалі і будуць укладваць сродкі ў развіццё перспектыўных тэхнічных кірункаў — робататэхнікі, нанаэлектронікі, складаных саманавучальных сістэм і іншых галін навукі. Пастаянна ўдасканальваецца падрыхтоўка кадраў, узмацняецца ўзаемадзеянне адукацыі з высокатэхналагічнымі прадпрыемствамі. «Разлічваю, што такія тэхнаінкубатары будуць не толькі ў сталіцы, але і па ўсёй краіне. Якімі яны павінны быць, мы прыкладна і паказваем — тым, хто хоча гэта рабіць і каго мы, мякка кажучы, папросім», — сказаў беларускі лідар.

   

Аператыўная санацыя надае новы імпульс працы прадпрыемстваў
0

Аператыўная санацыя надае новы імпульс працы прадпрыемстваў

31.10.2025

Пра гэта заявіў начальнік упраўлення па санацыі і банкруцтве па Мінску і Мінскай вобласці Андрэй Гапановіч па выніках выезду на пляцоўку СП «Унібокс».


Запрагайма, хлопцы, джыпы!

Запрагайма, хлопцы, джыпы!

31.10.2025

Розныя бываюць дачнікі. Адны пераязджаюць у вёскі, шчыруюць на лецішчах з клопатам пра чыстую прадукцыю для сябе і родных, другія — нават могучы яе купіць — усё роўна «садзяць бульбу», трэцім — проста цікава ўкінуць у зямлю нейкае насенне...

Навукоўцы і інавацыі — у дапамогу ўрачам

Навукоўцы і інавацыі — у дапамогу ўрачам

Аўтар: Алена Кравец
31.10.2025

Аб чым гаварылі ў Мінску на міжнародным стаматалагічным кангрэсе


Калекцыя жывапісу — сведчанне беспрэцэдэнтнай гераічнай барацьбы беларускага народа

Калекцыя жывапісу — сведчанне беспрэцэдэнтнай гераічнай барацьбы беларускага народа

Аўтар: Вераніка Канюта
31.10.2025

Створаныя на акупаванай тэрыторыі, ва ўмовах рэгулярнай змены дыслакацыі і пастаяннай баявой гатоўнасці, гэтыя работы з’яўляюцца сведчаннем беспрэцэдэнтнай гераічнай барацьбы, выключнай мужнасці і стойкасці беларускага народа.


Кіраўнікі прампрадпрыемстваў чакаюць далейшага росту аб’ёмаў вытворчасці
0

Кіраўнікі прампрадпрыемстваў чакаюць далейшага росту аб’ёмаў вытворчасці

31.10.2025

Пра гэта сведчаць вынікі кан’юнктурнага апытання, праведзенага ў кастрычніку НДЭІ Мінэканомікі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.


Якімі праектамі здзіўлялі фіналісты конкурснага адбору СТАРТЛАБ БДУІР

Якімі праектамі здзіўлялі фіналісты конкурснага адбору СТАРТЛАБ БДУІР

Аўтар: Аміна Назарава
31.10.2025

Навізна, актуальнасць, практычнасць — менавіта такімі якасцямі, на думку журы, павінны валодаць найлепшыя праекты штогадовага конкурсу навуковых і інавацыйных ідэй сярод навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Сёлета за права на рэалізацыю змагалася 20 перспектыўных ідэй. Аб падрабязнасцях некаторых з іх даведалася карэспандэнт «Звязды».


«Для таго, каб добра жыць, нармальна жыць, у нас ёсць усё. Але трэба варушыцца»

«Для таго, каб добра жыць, нармальна жыць, у нас ёсць усё. Але трэба варушыцца»

Аўтар: Валерыя Сцяцко
31.10.2025

Пятніца ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі атрымалася насычанай. Кіраўнік дзяржавы наведаў Бярэзінскі біясферны запаведнік, дзе ўдзяліў увагу не аднаму пытанню: ад дрэваапрацоўкі да экалогіі і турызму. Прэзідэнт таксама пагутарыў з супрацоўнікамі запаведніка і жыхарамі вёскі Домжарыцы — як заўсёды, гучалі важныя тэмы ўнутранай і міжнароднай павесткі.

Папрацавалі на славу!
0

Папрацавалі на славу!

31.10.2025

Без малога 20 мільёнаў рублёў зароблена на рэспубліканскім суботніку
Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

02.10.2025

Авен. Гэты тыдзень пакажацца занадта доўгі. Гараскоп не прадказвае якіх-небудзь цяжкасцяў. Больш правільна сказаць, што абстаноўка вакол вас будзе прэснай. Пакуль усе займаюцца чымсьці сваім, і вы паступайце менавіта так. Падумайце, якія справы пастаянна адкладалі, і прыступайце да іх рэалізацыі. Другая палова тыдня, верагодна, запатрабуе адказу на нейкае сур’ёзнае пытанне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю