Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №251 (30639) от 31.12.2025

У сталіцы прайшоў конкурс «ТэхнаЁлка»

У сталіцы прайшоў конкурс «ТэхнаЁлка»

30.12.2025

Па добрай пераднавагодняй традыцыі ўжо пяты раз у сталіцы прайшоў конкурс «ТэхнаЁлка».

Падводзім вынікі: якім нам запомніцца 2025 год у сферы працы і сацабароны?

Падводзім вынікі: якім нам запомніцца 2025 год у сферы працы і сацабароны?

30.12.2025

У профільным міністэрстве ўпэўненыя, што адыходзячы 2025-ы запомніцца беларусам як год устойлівага росту рэальных даходаў насельніцтва, умацавання сацыяльных гарантый і павышэння якасці сацыяльных паслуг.


Аляксандр Турчын павіншаваў выхаванцаў Івянецкага дзіцячага сацыяльнага пансіяната з надыходзячымі святамі

Аляксандр Турчын павіншаваў выхаванцаў Івянецкага дзіцячага сацыяльнага пансіяната з надыходзячымі святамі

30.12.2025

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын павіншаваў выхаванцаў Івянецкага дзіцячага сацыяльнага пансіяната з надыходзячымі святамі ў рамках акцыі «Нашы дзеці»

Марафон «Нашы дзеці» завітаў да юных пацыентаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі

Марафон «Нашы дзеці» завітаў да юных пацыентаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі

Аўтар: Данііл Хмяльніцкі
30.12.2025

Новы год — час чараўніцтва, выканання жаданняў і, вядома, добрых спраў. Гэтае свята любяць усе, але асабліва маленькія беларусы. Дарослыя імкнуцца атуліць увагай дзяцей па ўсёй краіне, бо мы ведаем, што чужых дзяцей не бывае. Доказ таму — дабрачынны марафон «Нашы дзеці», які аб’ядноўвае тысячы сэрцаў. Дарослых ён вучыць адказнасці, а дзяцей — дабрыні і клопату аб тых, хто побач. Шмат гадоў гэты цягнік добрых спраў калясіць па краіне і робіць прыпынкі там, дзе чараўніцтва і падтрымка патрэбныя больш за ўсё. У аўторак, 30 снежня, свята прыйшло да юных пацыентаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, што ў Бараўлянах. А ў якасці добрых чараўнікоў гэтым разам выступілі члены Савета Рэспублікі.



Даведаліся ў замежных студэнтаў, як яны сустракаюць Новы год

Даведаліся ў замежных студэнтаў, як яны сустракаюць Новы год

Аўтар: Вераніка Казлоўская
30.12.2025

Да Новага года можна ставіцца па-рознаму, але, думаю, для большасці людзей гэта час дабра і цудаў, прычым па ўсім свеце! І ўласнаму карэспандэнту «Звязды» па Гродзенскай вобласці стала цікава, як адзначаюць Новы год замежныя студэнты. Па адказы на пытанні журналіст адправілася ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

План правядзення Года добраўпарадкавання быў сфарміраваны з парадку 80 мерапрыемстваў

План правядзення Года добраўпарадкавання быў сфарміраваны з парадку 80 мерапрыемстваў

Аўтар: Сяргей Куркач
30.12.2025

План правядзення Года добраўпарадкавання быў сфарміраваны з парадку 80 мерапрыемстваў, і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі напрамую курыруе 14 з іх. Што ўдалося зрабіць? Папярэднімі вынікамі падзяліўся намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй РАМАШКА, паведаміла БелТА.


Як у Мінскім заапарку сімвал надыходзячага года выбіралі

Як у Мінскім заапарку сімвал надыходзячага года выбіралі

Аўтар: Аміна Назарава
30.12.2025

Па ўсходнім календары заступнікам 2026 года стане Конь, і па добрай традыцыі перад навагоднімі святамі сталічны заапарк абраў жывое ўвасабленне гэтага сімвала.

2025-ы — год патрыятызму ў культуры Беларусі

2025-ы — год патрыятызму ў культуры Беларусі

Аўтар: Ларыса Цімошык
30.12.2025

2025-ы набыў некалькі вызначэнняў у Беларусі, але ў культуры яго можна назваць годам патрыятызму, калі была нагода задумацца пра тое, што значыць Радзіма. Якую сутнасць укладалі ў гэтае паняцце нашы папярэднікі? Чым узбагачаем яе мы сёння, як услаўляем?


Падводзім вынікі года спартыўнага

Падводзім вынікі года спартыўнага

Аўтар: Анатоль Сланеўскі
30.12.2025

Адыходзячы 2025-ы зноў паказаў, што беларускі спорт упэўнена, энергічна і імкліва ідзе наперад, беручы новыя вяршыні і пераадольваючы штучныя цяжкасці, якія сустракаюцца на шляху. 


Карэспандэнт «Звязды» даведалася ад круглянскага фермера-канявода,  які характар у будучага года

Карэспандэнт «Звязды» даведалася ад круглянскага фермера-канявода, які характар у будучага года

Аўтар: Нэлi Зігуля
30.12.2025

Незалежны, прыгожы, моцны — такія думкі раіліся ў галаве, калі я, хаваючыся за надзейную спіну гаспадара, назірала за яго гнядым любімцам. Племянны жарабец трохгадовы Круп, выпушчаны са стойла, усім сваім выглядам дэманстраваў агонь, энергію, экспрэсію. Усе тыя моцныя якасці, якія нам, беларусам, спатрэбяцца ў наступным годзе.

Падводзім вынікі Года добраўпарадкавання з Мінпрыроды

Падводзім вынікі Года добраўпарадкавання з Мінпрыроды

Аўтар: Александрына Паршына
30.12.2025

У краіне за гэты год высаджана каля 360 тысяч дрэў. Па выніках 9 месяцаў высаджана 377 тысяч кустоў. Тут несумненным лідарам з’яўляецца сталіца, дзе высаджана 177 тысяч кустоў (у асноўным на Мінскай кальцавой дарозе). Па кветкавым афармленні ўстаноўлены невялікі рэкорд — высаджана больш за 32 мільёны кветак. Тут таксама лідзіруе Мінск, дзе за 9 месяцаў высаджана больш за 10 мільёнаў кветак.


Што новага з'явілася ў сістэме адукацыі Беларусі ў 2025-м

Што новага з'явілася ў сістэме адукацыі Беларусі ў 2025-м

Аўтар: Алена Вінаградава
30.12.2025

З 1 верасня ўступілі ў сілу змены ў Кодэкс аб адукацыі. У Міністэрстве адукацыі гэты факт пракаментавалі як дашліфоўку дзеючага дакумента, што носіць тэхнічны, практычны і аператыўны характар. Заканадаўцамі і Міністэрствам адукацыі ўлічвалася ў першую чаргу правапрымяняльная практыка. У цэлым змяненні накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, павышэнне яе якасці, далейшае ўмацаванне прэстыжу беларускай сістэмы адукацыі.

Нутрыцыёлаг аб галоўных правілах здаровага навагодняга стала

Нутрыцыёлаг аб галоўных правілах здаровага навагодняга стала

30.12.2025

Напярэдадні свята многія задумваюцца, як атрымаць асалоду ад традыцыйных пачастункаў,не нашкодзіўшы пры гэтым свайму здароўю і самаадчуванню. Асабліва важна выконваць баланс, каб сустрэць раніцу 1 студзеня бадзёрым і поўным сіл, а не з цяжарам у страўніку і адчуваннем пераядання. Урач-нутрыцыёлаг Юлія ЖАКОТАВА расказала аб галоўных правілах здаровага навагодняга стала, аб тым, як падрыхтавацца да застолля і што абавязкова павінна быць на святочным стале.

Экспазіцыя «Цацкі, якія захоўваюць памяць» прадстаўлена ў Белдзяржмузеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Экспазіцыя «Цацкі, якія захоўваюць памяць» прадстаўлена ў Белдзяржмузеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Аўтар: Вераніка Канюта
30.12.2025

Ёлачная цацка, без якой ужо немагчыма ўявіць навагоднія святы, мае працяглую і вельмі цікавую гісторыю. Аб гэтым распавядае часовая экспазіцыя «Цацкі, якія захоўваюць памяць», прадстаўленая ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Каб выстаўка выклікала яшчэ большую цікавасць у дзяцей (а менавіта на гэту аўдыторыю найперш разлічана экспазіцыя), супрацоўнікі музея звязалі яе з адукацыйнай праграмай «Падарожжа ёлачнай цацкі ў гісторыі». «На выстаўцы прадстаўлены ёлачныя цацкі з калекцыі нашага музея, вырабленыя ў СССР у перыяд з 1945 да 1960 года, — адзначае метадыст культурна-адукацыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Кацярына КРАВЧЫК. — Напрыклад, расказваем, калі з’явіліся мантажныя цацкі або цацкі з кардону ці ваты, і просім дзяцей знайсці такія ж у экспазіцыі. Згадваем аб тым, што ў гісторыі Савецкага Саюза ёлачная цацка стваралася, пераўтваралася, развівалася, пастаянна мянялася».

Расказваем, як сабачка з прытулку знайшоў працу ў Гродзенскім заапарку

Расказваем, як сабачка з прытулку знайшоў працу ў Гродзенскім заапарку

30.12.2025

У Гродзенскім заапарку ёсць вялікая адкрытая сажалка, дзе жывуць вадаплаўныя птушкі. Ім тут камфортна і ўтульна, а цяпер яшчэ і бяспечна! Усё дзякуючы новаму супрацоўніку — Аміры, якая ўжо месяц працуе тут вартаўнічым сабакам. З новым супрацоўнікам мяне пазнаёміла загадчыца аддзялення птушак Гродзенскага заапарка Эльвіра Маразевіч. Я прыйшла ў першай палове дня, калі хвастатая ахоўніца адпачывала пасля начной змены.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю