Матэрыялы выпуску №43 (30682) от 05.03.2026
Матэрыялы выпуску №43 (30682) от 05.03.2026
Да 130-годдзя Кандрата Крапівы
Гумар, трапныя словы і яркія вобразы, з якімі сутыкаліся з дзяцінства, а пасля ў дарослым жыцці думалі, як такога пазбегнуць, — гэта тое, што пакінуў нам пісьменнік Кандрат Крапіва. Класік, які ў свой час меў шмат высокіх узнагарод, атрымаў галоўную: яго творы жывуць і не губляюць актуальнасці ўжо другое стагоддзе. За кошт чаго? Пра гэта ў дзень 130-годдзя народнага пісьменніка Беларусі мы разважаем з яго ўнучкай Аленай Атраховіч, даследчыцай, аўтарам кнігі пра Кандрата Крапіву і захавальніцай яго творчага архіва. А ці ёсць у ім невядомыя старонкі?
Прыклад бабуль, дзядуль і бацькоў — найлепшая прафарыентацыя
Адкрытае акцыянернае таварыства «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат», адзіны ў Беларусі вытворца сульфатнай бялёнай цэлюлозы, з’яўляецца буйнейшым экспарцёрам, які выпускае гофракардон, гофраскрыні і паперу з першасных валокнаў. У 2020-м тут быў запушчаны сучасны завод па вытворчасці сульфатнай бялёнай цэлюлозы магутнасцю 400 тысяч тон за год. Вядома, што высокія паказчыкі дзейнасці прадпрыемства — гэта вынік зладжанай работы ўсяго калектыву, значную частку якога складаюць працоўныя дынастыі. Адна з іх — сямейная дынастыя Нікіценкаў — Сінкевіч — Махонькаў — Фаміной.
Калі ў Беларусі з’явіцца на 100 % айчынны аўтамабіль
Калі з канвеера сыдзе максімальна беларускі легкавік, што змянілася ў краіне для фізічных і юрыдычных асоб пры ўвозе машын і якія перспектывы развіцця электратранспарту ў Беларусі ў новай пяцігодцы, расказалі эксперты ў ток-шоу на «Першым інфармацыйным».
Якія пытанні цяпер актуальныя для бізнесу ў Беларусі, расказаў Турчын
У сераду пад кіраўніцтвам Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра ТУРЧЫНА адбылося пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва. Ключавая тэма, якая была на павестцы пасяджэння Савета, — кадравае забеспячэнне бізнесу і кірункі ўдасканалення рэгулявання працоўных адносін.
Беларускі нафтахімічны комплекс у бягучай пяцігодцы плануе ўскладняць тэхналагічныя працэсы і ланцужкі дабаўленай вартасці
Вуглевадароды шчыльна ахутваюць наша жыццё: паліва, змазачныя матэрыялы, пластыкі, палімерныя вырабы, штучныя ніткі і валокны ў тканінах, складаныя насычэнні для мэблі і іншых вырабаў... бясконцая колькасць вытворных атрымліваецца з выкапнёвай сыравіны. Яшчэ шырэй наменклатура хімічнай прамысловасці. Акрамя ўсяго іншага, яна выконвае важную функцыю — корміць людзей. Не падкормленая эфектыўнымі ўгнаеннямі матухна-зямля не змагла б пракарміць і насельніцтва планеты ў цэлым, і Беларусі — у прыватнасці. Таму айчынны нафтахімічны комплекс з’яўляецца адным са стратэгічных слупоў устойлівага развіцця беларускай эканомікі. Праўда, мінеральнай і іншай выкапнёвай сыравіны ў Беларусі няшмат. Але падаўжэнне ланцужкоў дабаўленай вартасці, ускладненне тэхналагічных перадзелаў павышаюць фінансава-эканамічны вынік нафтахімічнай галіны нават пры працы на імпартнай сыравіне. Аб ключавых інвестыцыйных праектах у гэтай сферы расказаў старшыня Беларускага канцэрна па нафце і хіміі (канцэрн «Белнафтахім») Ілля ІКАН.
На свае вочы ўбачылі, як вырабляецца беларускі шакалад
Дзе нараджаецца шакалад, які адзначаны не толькі любоўю спажыўцоў, але і Дзяржаўным знакам якасці? У святая святых кандытарскай фабрыкі «Камунарка» — яе вытворчых цэхах — пабывалі карэспандэнты «Звязды».
Унёсак прадстаўніц прыгожага полу ў станаўленне беларускай дзяржаўнасці — неацэнны
Прэзентацыя інтэрактыўнага праекта «Дыялог эпох у жаночых лёсах: ад першых да перадавых» адбылася напярэдадні 8 Сакавіка ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Выстаўка дазваляе акунуцца ў гісторыю лёсаў выдатных жанчын Беларусі, якія сталі першымі ў сваіх прафесіях і зрабілі значны ўнёсак у развіццё краіны.
У Пекіне падведзены вынікі форуму «Зроблена ў Беларусі»
Прэзентацыйны форум «Зроблена ў Беларусі», які прайшоў 1–2 сакавіка ў сталіцы Кітайскай Народнай Рэспублікі, стаў значнай падзеяй у рамках Года прамысловай кааперацыі паміж дзвюма краінамі, паведамілі ў міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У сацсетках ідуць спрэчкі аб цэнах на агуркі
Як складваецца цана на агародніну ў міжсезонне, распавялі ў эфіры СТБ.
Падзяка за вернасць справе
Ёсць сярод нас жанчыны, якіх называюць вернымі. Яны не пройдуць міма чужой праблемы, змогуць далікатна прамаўчаць, калі трэба, і рашуча выказацца ў абарону дабра, падтрымаць безабароннага, не сагнуцца перад складанасцямі. Так можна сказаць пра Валянціну Рагоўскую. Больш за 20 гадоў яна ўзначальвала Гомельскі абласны драмтэатр. Пры ёй калектыў атрымаў званне Заслужанага, тры артысты сталі народнымі, пачалі праводзіцца славянскія тэатралізаваныя сустрэчы, зарадзіліся новыя фестывалі ў розных раёнах.
Беларусаў-герояў памятаюць на паўночным каўказе
Я заўсёды думаю, ці будуць праз 50–100 гадоў адзначаць Перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Столькі накіпу ў свеце вакол гэтай тэмы. Ці вырасцім, ці выхаваем мы пакаленне, здольнае ацаніць подзвіг прадзедаў.