Матэрыялы выпуску №68 (30707) от 09.04.2026
Матэрыялы выпуску №68 (30707) от 09.04.2026
Ягораў: Стабільныя цэны — падмурак нацыянальнага суверэнітэту
Апошнія даныя кажуць, што інфляцыя ў Беларусі ў гадавым вылічэнні запаволілася да 5,6 %. Гэта пры тым, што яшчэ летам яна была вышэй за 7 % і існавалі сур’ёзныя рызыкі яе паскарэння. Усё, што трэба ведаць пра інфляцыю, расказаў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр ЯГОРАЎ.
Дзе можна пачуць любімы твор у аўтарскім прачытанні?
Захаваць і папулярызаваць беларускую літаратуру ў наш час можна рознымі спосабамі. У прыватнасці, спрыяе гэтаму і мабільны дадатак «Чытанка», які быў створаны і рэалізоўваецца па ініцыятыве і пад эгідай Міністэрства інфармацыі ў супрацоўніцтве з Белтэлерадыёкампаніяй і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Вежнавец: Для выхаду на новы віток беларускай эканоміцы неабходна разнявольваць дзелавыя ініцыятывы
Пяцігодка, якая стартавала, у пэўнай ступені з’яўляецца эпахальнай. Прапісаныя ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця мэты да 2030 года (ПСЭР-2030) накіраваны, у першую чаргу, не на колькасны рост (хаця ён таксама важны), а на прынцыповае якаснае змяненне эканомікі. Гэта неабходна для павышэння якасці жыцця грамадзян. Для дасягнення заяўленых вышынь трэба зрабіць многае. У тым ліку развіваць інвестыцыйнае асяроддзе. Пра гэта пагаварылі з першым намеснікам міністра эканомікі
Іванам ВЕЖНАЎЦОМ.
Чаму беларускія прадукты харчавання сталі сімвалам смаку і карысці
Тое, што беларускія прадукты харчавання — сімвал якасці і смаку для айчыннага і замежнага спажыўца, сёння ўжо данасць. Як гэта стала магчымым, расказалі практыкі харчовай вытворчасці.
Ці можна спрагназаваць і як пазбегнуць сутыкнення з дзікімі жывёламі на дарозе?
Наезды на дзікіх жывёл — адна з самых небяспечных і распаўсюджаных сітуацый на дарозе, асабліва ў начны час. За апошнія гады колькасць такіх ДТЗ павялічылася. Чаму жывёлы выходзяць на праезную частку? Ці можна гэта прагназаваць? І галоўнае — як пазбегнуць сутыкнення? На гэтыя пытанні адказвае начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз.
Для сучасных падлеткаў інтэрнэт — асяроддзе сацыялізацыі і стасункаў. Як зрабіць, каб яно было бяспечным
Сучасныя лічбавыя тэхналогіі і медыяасяроддзе аказваюць значны ўплыў на фарміраванне асобы падлеткаў, іх псіхалагічны стан і сістэму каштоўнасцяў, якая фарміруецца. Пытанні інфармацыйнай бяспекі дзяцей, адказнасці бацькоў і эфектыўнага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў сёння набываюць асаблівую актуальнасць. Пад пагрозай не толькі дабрабыт сям’і (пачасціліся выпадкі, калі дзеці і падлеткі аддаюць кібермахлярам усе зберажэнні), але і здароўе, а часам, нават, і жыццё дзіцяці.