Матэрыялы выпуску №69 (30708) от 10.04.2026
Матэрыялы выпуску №69 (30708) от 10.04.2026
Спецыялісты патлумачылі новаўвядзенні ў праграме бясплатнага ЭКА
У канцы сакавіка кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ «Аб правядзенні экстракарпаральнага апладнення». Бясплатная праграма ЭКА ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, якая дзейнічае ў нашай краіне ўжо пяць гадоў, з’яўляецца адной з мер падтрымкі нацыянальнай дэмаграфічнай бяспекі — захавання насельніцтва, умацавання здароўя нацыі і падтрымкі сям’і. Новы нарматыўны дакумент дае магчымасць на бясплатную спробу не толькі сямейным парам, але і адзінокім жанчынам, прычым цяпер замест адной бясплатнай спробы можа быць прадастаўлена дзве, а ўзрост для правядзення другой працэдуры падоўжаны да 49 гадоў. Гэта сведчыць, што ў нашай краіне па-ранейшаму захоўваецца прыярытэт дапамогі сем’ям, падтрымка жанчын і дзяцей. Спецыялісты патлумачылі ўсе новаўвядзенні.
Поспех, рэкорды і спакой: адкрываем красавіцкі нумар «Алесі»
У красавіцкім нумары часопіса «Алеся» чытайце:
Зніжэнне цэн вытворцаў на лекі да 40 % — эфект ад рэферэнтнага цэнаўтварэння
Справядлівы разлік
Колькі смакаў у куліча, расказалі на сталічным хлебазаводзе № 3
Больш за 80 найменняў адмысловай прадукцыі прапануе пакупнікам «Мінскхлебпрам» да Вялікадня. У цэхах прадпрыемстваў КУП «Мінскхлебпрам» выпякаюць смачную прадукцыю. Гандлёвая сетка ўжо прапануе пакупнікам да свята кулічы рознага памеру з дражджавога, тварожнага, іншых відаў цеста, велікодныя кексы і пернікі рознага аздаблення і вагі. Як гатуюць галоўны сімвал велікоднага стала ў прамысловых маштабах і наколькі тэхналогія адрозніваецца ад традыцыйнай? Каб даведацца пра гэта, мы адправіліся на сталічны хлебазавод № 3.
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын правёў рабочую нараду па пытаннях развіцця курортнай зоны Нарачанскага краю
Тэрыторыя прыцягнення для турыстаў
У першы дзень візіту ў М’янму Ігар Сергяенка сустрэўся з прадстаўнікамі дзелавых колаў
Пытанні інтэнсіфікацыі і пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва
Рыхтуем цяпліцу да новага сезона
Вясна — пара абнаўлення, калі прырода прачынаецца, а агароднікі рыхтуюць участкі да новага сезона. Адна з важных задач у гэты час — апрацоўка цяпліцы, бо за зіму ў ёй маглі назапасіцца патагены, грыбкі і шкоднікі. Калі своечасова не правесці прафілактыку, расліны могуць папсавацца, а ўраджай апынецца пад пагрозай.
Бізнес за межамі палітыкі: У дзелавых арганізацый ёсць патэнцыял для аднаўлення эканамічных сувязяў на знешнім контуры
Прэзідэнт прыняў з дакладам Старшыню Савета Рэспублікі
Заканатворчая дзейнасць, работа з Саветамі, зваротамі грамадзян і моладдзю
У сталіцы праходзіць маштабная канферэнцыя па беражлівай вытворчасці
Больш за 500 спецыялістаў з Беларусі, Расіі і Кыргызстана прымаюць удзел у мерапрыемстве, якое праходзіць на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі.