Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №132 (30771) от 11.07.2026

Беларускія навукоўцы распрацоўваюць унікальныя штучныя грунты

Беларускія навукоўцы распрацоўваюць унікальныя штучныя грунты

Аўтар: Алена Дзядзюля
12.07.2026

Атрымаць ураджай без глебы? Гэта цалкам рэальна, запэўніваюць у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі.


Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

11.07.2026

Авен. Не цярпіце нязручнасці і не мірыцеся з несправядлівасцю, цяпер самы час адстойваць свае інтарэсы — і на працы, і ў асабістай сферы. Панядзелак і аўторак спрыяюць рашучым дзеянням, праявам ініцыятывы і старту новых праектаў. У чацвер верагодныя грашовыя паступленні або нечаканы прыбытак. У пятніцу магчыма рэалізацыя даўняй мары або выкананне запаветнага жадання. У выхадныя будзьце асцярожныя з прывабнымі прапановамі, абавязкова праверце — ці няма там падвоху.
Новы стратэгічны партнёр і даўні сябар: Беларусь і Узбекістан падаюць прыклад рэінтэграцыі СНД

Новы стратэгічны партнёр і даўні сябар: Беларусь і Узбекістан падаюць прыклад рэінтэграцыі СНД

Аўтар: Аляксей Бяляеў
11.07.2026

У Беларусі з’явіўся новы стратэгічны партнёр. Раней такога ўзроўню адносін наша краіна дасягнула толькі з Расіяй, Кітаем, а ў 2025 годзе — з В’етнамам. І вось зараз, у многім дзякуючы асабістым намаганням Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, на новы ўзровень былі выведзены двухбаковыя адносіны Беларусі і Узбекістана. 9 ліпеня 2026 года ў Мінску лідары дзвюх краін падпісалі Дэкларацыю аб устанаўленні стратэгічнага партнёрства паміж нашымі дзяржавамі.

Выдатніца з падзякай аблвыканкама пачынае кар’еру на Бярэзіншчыне

Выдатніца з падзякай аблвыканкама пачынае кар’еру на Бярэзіншчыне

Аўтар: Надзея Зуева
11.07.2026

Дар’я Памазава па спецыяльнасці — ветэрынарны фельчар. Сёлета скончыла Аграрны каледж Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, што знаходзіцца ў вёсцы Лужасна. Дзяўчына атрымала размеркаванне ў сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «АграМАЗ» і працуе ветэрынарным урачом на малочнатаварнай ферме «Васілеўшчына» Бярэзінскага раёна. Яна — адна з трох маладых спецыялістаў, якія прыехалі сюды пасля вучобы. Выбар гэтага прадпрыемства не выпадковы: менавіта сюды імкнуцца самыя лепшыя выпускнікі.


Аграгарадок Александрыя зноў стане цэнтрам адной з галоўных культурных падзей лета

Аграгарадок Александрыя зноў стане цэнтрам адной з галоўных культурных падзей лета

10.07.2026

Гасцей свята чакае насычаная праграма: тэматычныя пляцоўкі, выставы майстроў народнай творчасці, кірмашы, канцэрты, тэатральныя і цыркавыя паказы, спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, сустрэчы з артыстамі і блогерамі. Кульмінацыяй дня стане вялікі канцэрт на галоўнай сцэне «Александрыя — любоў з першага позірку», а завершыцца свята маляўнічым феерверкам і запальваннем традыцыйнага купальскага вогнішча.


Зусім скора абітурыенты панясуць дакументы ў ВНУ Беларусі

Зусім скора абітурыенты панясуць дакументы ў ВНУ Беларусі

Аўтар: Алена Вінаградава
10.07.2026

Асноўны прыём дакументаў працягнецца ўсяго 6 дзён — з 12 да 17 ліпеня ўключна.


Бяспека на вадзе — гэта не толькі пра купальшчыкаў

Бяспека на вадзе — гэта не толькі пра купальшчыкаў

Аўтар: Аміна Назарава
10.07.2026

Лета ў самым разгары, і на вадаёмах краіны рыбакі і яхтсмены нават у такое не вельмі цёплае надвор’е — карціна звычайная. Таму Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах (ДІМС) нагадвае: адпачынак на вадзе патрабуе не толькі добрага настрою, але і строгага выканання правілаў бяспекі.


Кіраўніцтва Савета Рэспублікі азнаёмілася з дзейнасцю Беларускай АЭС

Кіраўніцтва Савета Рэспублікі азнаёмілася з дзейнасцю Беларускай АЭС

Аўтар: Данііл Хмяльніцкі
10.07.2026

Старшыня Савета Рэспублікі разам з членамі Прэзідыума наведалі флагман айчыннай энергетыкі — Беларускую атамную электрастанцыю. Гэта без перабольшання найбуйнейшы для краіны высокатэхналагічны праект, які адпавядае самым сучасным патрабаванням бяспекі. У ходзе візіту парламентарыі азнаёміліся з унікальнымі тэхналогіямі і шматузроўневай сістэмай забеспячэння бяспекі БелАЭС, а таксама пагутарылі з працоўным калектывам.


Каб не згас агонь Радзімы

Каб не згас агонь Радзімы

10.07.2026

Памятаеце: «Купалінка, купалінка...» — нязгасны народны гімн беларускай культуры. Як і агонь продкаў, нібы авеяны туманамі пад-над Прыпяццю альбо Дняпром, гучыць гэты заварожваючы голас. Самае народнае, самае наша — беларускае — свята. Магія купальскай ночы ды моц сонца. Для земляробаў-беларусаў то была важная дата. Зараз мы прагрэсіўныя, модныя, «упакаваныя», але добра, што не забыліся і пра сваю зямлю — аснову. Песцімся ў промнях малой радзімы, хаты бацькоў.

Стратэгія і тактыка па абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання ёсць — застаецца дакладна іх прытрымлівацца

Стратэгія і тактыка па абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання ёсць — застаецца дакладна іх прытрымлівацца

Аўтар: Сяргей Куркач
10.07.2026

Аб руплівым выкарыстанні прыродных рэсурсаў і максімальным задзейнічанні другаснай сыравіны не раз гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Гэтыя пытанні знаходзяцца на яго асабістым кантролі.Можа, не так хутка, як хацелася б, але справа ідзе. Летась Савет Міністраў зацвердзіў Стратэгію па абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання. Мерапрыемствы па яе рэалізацыі знайшлі адлюстраванне ў Дзяржаўнай праграме «Экалогія», разлічанай на 2026–2030 гады, і ў падпраграме «Мэта-99». 



Як у АПК вырашаюць праблему дэфіцыту спецыялістаў з дапамогай мэтавага дагавора

Як у АПК вырашаюць праблему дэфіцыту спецыялістаў з дапамогай мэтавага дагавора

Аўтар: Нэлi Зігуля
10.07.2026

Апошнім часам сельская гаспадарка стала больш прывабнай для моладзі. Ствараюцца сучасныя ўмовы працы, на ўзбраенне бярэцца перадавая тэхніка, многія працэсы аўтаматызуюцца. Ёсць гаспадаркі, дзе можна зарабляць нядрэнныя грошы. І колькасць студэнтаў-мэтавікоў у аграрных ВНУ таксама павялічваецца. Чаму б пасля навучання не мець гарантаванае месца працы ў канкрэтнай гаспадарцы? У Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі пацвярджаюць, што сёння дастаткова юнакоў і дзяўчат, якія паступаюць у ВНУ на аграрныя спецыяльнасці па мэтавым дагаворы. Пры гэтым будучы працадаўца не толькі рэзервуе для сябе маладога спецыяліста, а яшчэ і ўсяляк падтрымлівае яго на стадыі вучобы.


Як пагоня за прыбыткам штурхае свет да глабальнай катастрофы

Як пагоня за прыбыткам штурхае свет да глабальнай катастрофы

Аўтар: Аляксей Бяляеў
09.07.2026

«Дух Анкорыджа» выпарыўся ў Анкары?

Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў меры па развіцці паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці і Паазер’я да 2030 года

Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў меры па развіцці паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці і Паазер’я да 2030 года

07.07.2026

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 ліпеня падпісаў Указ № 216 «Аб мерах па развіцці асобных рэгіёнаў». У дакуменце замацаваны меры для надання дадатковага імпульсу сацыяльна-эканамічнаму развіццю раёнаў паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці і рэгіёна Паазер’я ў Віцебскай вобласці на перыяд да 2030 года, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Сезон палявання на мядзведзяў адкрыты ў вызначаных паляўнічых гаспадарках Беларусі з 1 ліпеня

Сезон палявання на мядзведзяў адкрыты ў вызначаных паляўнічых гаспадарках Беларусі з 1 ліпеня

Аўтар: Святлана Якаўлева
01.07.2026

Такое ўнушальнае відовішча — больш за дзясятак бурых мядзведзяў, якія адначасова знаходзяцца ў полі зроку, — раней здаралася хіба што на Камчатцы падчас масавага нерасту ласося. Цяпер гэта стала рэальнасцю для поўначы Беларусі: летась на полі плошчай 5 гектараў за вёскай Стайкі ў Віцебскім раёне праз цеплавізар паляўнічыя налічылі ажно 11 мядзведзяў, якія ласаваліся збожжам малочнай спеласці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю