Матэрыялы выпуску №136 (30775) от 17.07.2026
Матэрыялы выпуску №136 (30775) от 17.07.2026
Як сучасныя тэхналогіі дапамагаюць аграрыям
У СВК «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна паспеў азімы ячмень. Надвор’е наладзілася. Золатам разліліся каласы, купаючыся ў доўгачаканым сонцы. Прашу прабачэння за штамп, але ў полі кіпела праца — інакш не скажаш. Усё, што адбывалася, сапраўды было падобна на кіпячы рондаль.
Чым можа прывабіць аматараў падарожжаў Шчучынскі раён?
У Беларусі шмат цікавых месцаў, прычым многія з іх знаходзяцца побач з намі, і дарога да іх не займае шмат часу. Падчас камандзіроўкі ў Шчучынскі раён карэспандэнт «Звязды» зазірнула ў турысцка-інфармацыйны цэнтр, каб даведацца, куды адправіцца за яркімі ўражаннямі.
Падлеткі, якім ужо споўнілася 14 гадоў, маюць магчымасць афіцыйна зарабіць свае першыя грошы. Жадаючых шмат
Гомельская сярэдняя школа № 75 з’яўляецца адной з самых буйных у вобласці — у ёй налічваецца больш за 2080 навучэнцаў, і 700 з іх па ўзросце ужо могуць афіцыйна працаўладкавацца. Аднак даць такую магчымасць усім ахвотным — задача няпростая. Таму ў школе распрацавалі цэлую сістэму праектаў другаснай занятасці і самых розных фарматаў карыснага працоўнага лета.
Пагаварылі з абітурыентамі, якія выбралі медыцынскі кірунак
Уласны карэспандэнт газеты «Звязда» адправілася ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт напярэдадні завяршэння прыёмнай кампаніі. 17 ліпеня — апошні дзень прыёму дакументаў.
У сучаснай міжнароднай парадыгме ўстойлівасць можа забяспечыць выключна ўласная вытворчасць стратэгічнай прадукцыі
У чэрвені нафта патаннела, потым падаражэла на фоне новага вітка эскалацыі ў Персідскім заліве. Але за месяц «бочка» Brent практычна не змянілася ў цане — у аўторак таргавалася на ўзроўні 85 долараў. А энергетычны крызіс толькі набыў новыя фарбы. Маторнае паліва ў Еўропе вырасла ў цане да таго ўзроўню, калі б нафтавыя каціроўкі далёка «выпаўзлі» за планку 100 долараў.
З пачатку наступнага тыдня можа рэзка пахаладнець
Максімальна горача на гэтым тыдні чакаецца ў суботу. У гэты дзень надвор’е ў Беларусі працягне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі раніцай і днём у заходніх раёнах адаб’ецца ўплыў актыўных франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца з тэрыторыі Польшчы.
На Плошчы лаўрэатаў «Славянскага базару ў Віцебску» з’явіліся адразу дзве зоркі
У Савеце Рэспублікі абмеркавалі экспарт прадукцыі айчыннай дрэваапрацоўкі ў краіны Афрыкі
«Перспектыўны рынак, дзе наша прадукцыя вельмі запатрабаваная»
Закваскі як паказчык харчовай і тэхналагічнай бяспекі краіны
Сёння ўнікальную закваску айчыннай вытворчасці, якая змяшчае 16 прабіятычных штамаў карысных бактэрый, пры жаданні можа набыць кожны. Але далёка не ўсе ведаюць, што навукоўцы РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» распрацавалі яе пасля праведзеных у космасе эксперыментаў пад назвай «Праксібіётык».
Адкрыўся прэс-цэнтр ХХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
Падчас адкрыцця прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная ХХХV Міжнароднаму фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Удзел прынялі міністр інфармацыі Дзмітрый Жук, старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксей Героеў, намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксей Гуйда, старшыня камісіі Парламенцкага сходу па культуры, першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы па развіцці грамадзянскага грамадства, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў, народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў, намеснік Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Казакоў, першы сакратар ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі.
Сапраўднае супраць штучнага ў балеце Музычнага тэатра «Салавей»
«Такога балета няма больш нідзе ў свеце, толькі ў нашым тэатры», — адзначыў харэограф і аўтар лібрэта Сяргей Мікель.