Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №199 (30838) от 14.10.2026

«Усё, што ўмею — ад мамы, а ў яе — ад бабулі»
0

«Усё, што ўмею — ад мамы, а ў яе — ад бабулі»

13.10.2026

Алена Дамкоўская — жанчына, якая служыць у спецназе, выхоўвае траіх дзяцей, удзячна сваёй маме і бабулі за выхаванне і ўпэўнена: усё, што ўмее, — дасталося ёй па жаночай лініі. Гэта тая жаночая сіла, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. А яшчэ наша гераіня ўпэўнена: быць мамай — гэта 
не ахвяра, а вялікае багацце.

Да 2029 года ў Беларусі плануецца распрацаваць  153 новыя стандарты ў высокіх тэхналогіях
0

Да 2029 года ў Беларусі плануецца распрацаваць 153 новыя стандарты ў высокіх тэхналогіях

13.10.2026

У 2026 годзе Дзяржстандарт працягвае пачатую яшчэ ў 2021-м тэму «Агульнае бачанне для лепшага свету. Стандарты для дасягнення Мэт устойлівага развіцця». Бо стандартызацыя сёння — адзін з ключавых элементаў падтрымкі прамысловасці і асваення новых вытворчасцяў.

Сельгаспрадпрыемствы Віцебскай вобласці масава ўбіраюць кукурузу на зерне

Сельгаспрадпрыемствы Віцебскай вобласці масава ўбіраюць кукурузу на зерне

13.10.2026

У паўночным рэгіёне сёлета пасяўныя плошчы кукурузы на зерне павялічаны ўдвая, з 15 тыс. да 30 тыс. гектараў. Мэта — стварэнне трывалай кармавой базы для жывёлагадоўлі. На пачатку 2020-х гадоў плошчы царыцы палёў на зерне складалі не больш за 8-9 тыс. гектараў. Аграрыі не рызыкавалі пашыраць іх, баючыся, што кукуруза можа не даспець з-за халаднейшага клімату. Цяпер вырошчванне гэтай культуры становіцца ўсё больш папулярным. Акрамя таго, што яна ў параўнанні са збожжавымі мае найвышэйшую энергетычную каштоўнасць, яшчэ дае і значна большую ўраджайнасць.

Як пасля ўборкі кукурузы сеюць азімыя
0

Як пасля ўборкі кукурузы сеюць азімыя

13.10.2026

Гэтымі днямі аграрыі ўбіраюць апошнія гектары кукурузы, і ў палях адразу пачынаецца новы цыкл: глеба ўзворваецца, уносяцца ўгнаенні і ўжо кладуцца радкі насення азімых — аснова будучага ўраджаю. У КСУП «Нясята-АГРА», што ў Клічаўскім раёне Магілёўшчыны, гэты бесперапынны рытм адчуваецца асабліва востра. Тут не любяць спасылацца на надвор’е ці абставіны — тут проста працуюць. Карэспандэнты «Звязды» адправіліся ў поле, каб убачыць, як рупяцца вяскоўцы дзеля будучага багатага ўраджаю.

Як у аграгарадку пад Сянном з’явілася дзіцячая пляцоўка

Як у аграгарадку пад Сянном з’явілася дзіцячая пляцоўка

13.10.2026

У аграгарадку Пламя Сенненскага раёна адбылася падзея, якой тут чакалі амаль пяць гадоў. На месцы старой самаробнай пляцоўкі, якая даўно прыйшла ў непрыгоднасць, адкрыўся новы дзіцячы гульнявы комплекс. Праект стаў магчымы дзякуючы грамадзянскай ініцыятыве мясцовых жыхароў — шматдзетных і прыёмных сем’яў, якія не пабаяліся ўзяць адказнасць за добраўпарадкаванне роднага куточка ў свае рукі.

Як заахвоціць дзіця чытаць па-беларуску

Як заахвоціць дзіця чытаць па-беларуску

13.10.2026

Час хутка ляціць — здавалася б, толькі-толькі адзвінела лета, а ўжо праз некалькі тыдняў у беларускіх школьнікаў пачнуцца восеньскія канікулы. Наперадзе — і доўгія зімовыя вечары, калі бацькам з дзецьмі добра было б сабрацца разам і... пачытаць. Але як зрабіць так, каб школьнік сам цягнуўся да кніг, а не ўспрымаў іх як чарговую «дамашку»? Карэспандэнт «Звязды» дзеліцца асабістай гісторыяй, як звычайнае сямейнае чытанне можна ператварыць у захапляльную гульню з коміксамі, «сакрэтным» слоўнічкам, а галоўнае — асалодай чытання на роднай мове.

Захаванне і перадача падрастаючаму пакаленню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў — важная місія органаў улады

Захаванне і перадача падрастаючаму пакаленню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў — важная місія органаў улады

13.10.2026

Учора ў Сафійскім саборы ў Полацку прайшло цэнтральнае мерапрыемства двухдзённага міжнароднага форуму «Размова аб важным: шчаслівая сям’я — моцная дзяржава» — пленарнае пасяджэнне. Сёлета ў мерапрыемстве, арганізаваным па ініцыятыве Савета Рэспублікі і Беларускай праваслаўнай царквы, узялі ўдзел каля 300 чалавек, уключаючы 35 шматдзетных сем’яў з Беларусі (па пяць ад кожнай вобласці і Мінска), а таксама прадстаўнікоў парламенцкіх дэлегацый шасці замежных дзяржаў — Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.

Як рыхтуюцца да зімы ў сельсавеце, дзе паміж населенымі пунктамі — шырокая рака і адлегласць больш за сто кіламетраў

Як рыхтуюцца да зімы ў сельсавеце, дзе паміж населенымі пунктамі — шырокая рака і адлегласць больш за сто кіламетраў

13.10.2026

Аграгарадок Страдубка Лоеўскага раёна знаходзіцца амаль за 30 кіламетраў ад райцэнтра, але жыхары яго закінутымі сябе зусім не адчуваюць. Яны ўмеюць цаніць увагу і клопат аб іх бяспецы. Напярэдадні халадоў, вядома, галоўны клопат вяскоўцаў — падрыхтоўка да зімы. Рыхтуюць паліва, пераглядаюць печы, правяраюць спраўнасць пажарных апавяшчальнікаў... 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю